Памёр мастак Раман Бандарэнка з плошчы Перамен
31-гадовы мінчук Раман Бандарэнка знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане ў бальніцы. Увечары 11 лістапада невядомыя прыехалі ў легендарны двор на плошча Перамен зразаць стужкі. Скончылася ўсё бойкай з Раманам Бандарэнкам. Невядомыя збілі яго, пасля чаго даставілі ў РУУС, а адтуль — ужо без прытомнасці — у бальніцу.
Валерыя Валадзько: Вучыла дзетак спяваць "Купалінку" - звольнілі па даносу
Дыктатура можа існаваць толькі ў атмасферы страху. Яна адраджае самыя выродлівыя практыкі. Напрыклад - даносы. Але згуртаванасць беларусаў ад гэтага толькі расце.
Уладзімір Цэслер абвесціў аўкцыён на стварэнне лагатыпа
Уладзімір Цэслер - беларускі мастак і дызайнер родам са Слуцка, знакаміты па ўсім свеце. Яго працы маюць характэрны эпатаж, іранічны погляд на рэчы і актуальныя праблемы грамадства, заснаваны не толькі на колеравых рашэннях, але і на гульні словаў.
Вячка Красулін: "У турме не сядзеў – не беларус. Гэта наша сумная і смешная рэчаіснасць"
Вячка Красулін – вядомы ў Беларусі музыка, лідар гурта “Кашлаты Вох”, дудар. Быў выкладчыкам ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а ў папулярных Строчыцах – музеі народнай архітэктуры і побыту – младшым навуковым супрацоўнікам.
Як улады ціснуць на дзеячаў культуры (Выпуск 5)
Беспрэцэдэнтныя для незалежнай Беларусі напады на прадстаўнікоў мастацтва і культуры працягваюцца, але салідарнасць і падтрымка таксама ўзрастаюць. Мы разам выступаем супраць ціску, і разам мы ўлада.
Акцёр Сяргей Курыленка: “Тэатр не можа быць па-за палітыкай”
Акцёр Сяргей Курыленка пра забастоўку ў Гарадзенскім драматычным тэатры і жыццё пасля звальнення
“Вольны Хор”: Усведамляем, што могуць пасадзіць, але бяздзейнічаць немагчыма
Гандлёвыя цэнтры, галоўпаштамт, двары і плошчы і нават у метро… Ён з’яўляецца непрадказальна, выконвае літаральна пару кампазіцый і знікае. Гэта “Вольны Хор”. Яго ўдзельнікі ведаюць, як зрабіць выступ запамінальным і пранікнёным. Мы паразмаўлялі з прадстаўніком Хору, але яго імя не раскрываем па зразумелых прычынах.
Святлана Ціханоўская - дзеячам культуры: "Дзякуючы вам у мірнага пратэсту ёсць голас"
Святлана Ціханоўская звярнулася да артыстаў, паэтаў, музыкаў і мастакоў, якія падтрымліваюць мірны пратэст беларусаў
Зварот супрацоўнікаў Вялікага тэатра Беларусі
188 супрацоўнікаў Вялікага тэатра Беларусі падтрымалі звольненых на мінулым тыдні калег і заклікалі дырэкцыю тэатра перагледзіць сваё рашэнне.
Гітара Ігара Варашкевіча і карціна Юрыя Стыльскага ўжо падаражэлі на дабрачынным аўкцыёне
Гітара Ігара Варашкевіча і карціна Юрыя Стыльскага ўжо падаражэлі на дабрачынным аўкцыёне да 2600 рублёў!
Сёлета на кінафестывалі «Лістапад» ня будзе традыцыйных прызоў ад Лукашэнкі
Пра гэта Беларускаму фонду культурнай салідарнасці паведамілі крыніцы з аргкамітэту фестывалю.
Беларуская культура і рэпрэсіі. Выпуск 4
25 кастрычніка выйшаў тэрмін Народнага ультыматуму, і многія дзеячы і дзяячкі культуры, часам цэлыя калектывы, далучыліся да Агульнанацыянальнай забастоўкі. Адбываецца эскалацыя ціску, але свабоду думкі і творчасці ўжо не стрымаць.
Уладзімір Цэслер: Гэты час спрыяе творчасці
Дызайнер з усясветным імем Уладзімір Цэслер напрыканцы жніўня ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады – і амаль адразу з’ехаў з Беларусі. І раней творца не асабліва быў у пашане з боку дзяржавы, але да ад’езду не даходзіла. Мастак прызнаваўся, што не любіць нават падарожнічаць.
Чыноўнікі ад культуры, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, трапяць пад санкцыі ЕС
На падставе шматлікіх зваротаў грамадзян, што ідуць у наш адрас, а таксама пасля шэрагу кансультацый з прадстаўнікамі беларускай і еўрапейскай культурнай супольнасці, Беларускі фонд культурнай салідарнасці выносіць на парадак дня зацвярджэнне спіса асобаў, якім будзе забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза.
“Баяцца няма сэнсу”. Клуб “Берлін” ладзіць канцэрты ў падтрымку рэпрэсаваных
Клуб “Берлін” і музыка Аляксандр Памідораў запусцілі праект “Дзікае паляванне”: па пятніцах тут адбываюцца канцэрты, сабраныя срокі з якіх накіроўваюцца рэпрэсаваным беларусам.
Андрэй Мельнікаў стварыў "Курапацкі блюз"
У 2017 годзе на Курапацкай варце Андрэй Мельнікаў напісаў песню "Курапацкі блюз", але прэзентавана шырокім колам грамадства песня будзе толькі сёння, 29 кастрычніка 2020 года, на фоне падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне.
Валерыя Валадзько: Я не пайду на мітынг, гэта не ўваходзіць у мае абавязкі
Салістка гуртоў “Harotnica mix» і KRIWI, спявачка Валерыя Валадзько да 1-га кастрычніка 2020 працавала выкладчыцай па вакале ў мінскай школе з музычным ухілам. Цяпер — звольненая. Нагода прадказальная: не хавала сваіх палітычных поглядаў. А яшчэ на Валерыю зрабіла данос маці першакласніцы – назвала спявачку “апазіцыянеркай” і “фашысткай”, якой не варта давяраць дзяцей.
Гурт ХараЧакра запісаў песню памяці Юлія Таўбіна
Песня, прысвечаная рэпрэсаванаму ў 30-я гады паэту, змяшчае ў сабе адразу некалькі яго твораў і доўжыцца 13 хвілін.
Старонка-музей, прысвечаная расстраляным паэтам
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі», былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.
Ігар Варашкевіч выставіў на дабрачынны аўкцыён рарытэтную гітару, Юрый Стыльскі ― свой аўтапартрэт.
Вядомыя беларускія музыканты Ігар Варашкевіч і Юрый Стыльскі выставілі свае лоты на дабрачынны аўкцыён.
Аляксандр Памідораў: "Улада сама пафарбавала людзей у бел-чырвона-белае" (відэа)
Музыкант распавёў падрабязнасці свайго затрымання пасля выступу ў двары 19 верасня.
«Хочам нагадаць, што нацыя не толькі што з’явілася» — хор «Унія» наноў прэзентуе «Лірыку змагання»
Адноўлены хор «Унія» вырашыў актуалізаваць і выдаць наноў альбом беларускіх песен і маршаў «Лірыка змагання»
Беларуская культура ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу
Мінулы тыдзень быў насычаны падзеямі – працягваліся арышты і ціск на дзеячоў і дзяячак культуры, але і супраціў таксама не сціхаў.