Андрусь Такінданг: «З колькасьцю народзіцца якасьць»
Гурт Recha з кліпам на песьню «Горад» адзначыў чацьвертую перамогу ў відэачарце на Tuzin.fm.
«Свойскі Тузін» ад «Графіці»
Tuzin.fm падводзіць вынікі сэзону разам з кіраўнікамі беларускіх клюбаў. Арт-дырэктар «Графіці» Андрэй Лазук склаў свой тузін улюбёных песень удзельнікаў нашага чарту.
Генадзь Шостак: «Беларускамоўная поп-музыка набірае моц»
Экспэрт месяца на Tuzin.fm пра апошнія тэндэнцыі: беларуская нацыянальная папулярная музыка набліжаецца да эўрапейскіх стандартаў, паралельна засвойваюцца новыя стылістычныя прасторы, нашы музыкі балянсуюць на мяжы фольку і мэталу, фольку і панку, фольку і альтэрнатывы.
Пераможцу Tuzin.fm Дзьмітрыя Нікановіча ўпадабаў Канстанцін Мэладзэ
Кампазыцыя «Ніколі» ў выкананьні Дзьмітрыя Нікановіча, якая перамагла ў 17-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm, прыйшлася даспадобы заснавальніку «ВИА Гры». Больш за тое — беларускі выканаўца ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на адбор у новы бойз-бэнд, які цяпер стварае Мэладзэ.
Дырэкцыя беларускіх клюбаў сфармуе «Мэга-тур» на Tuzin.fm (cьпіс усіх удзельнікаў чартаў)
Па старой-добрай завядзёнцы на Tuzin.fm улетку пройдзе падсумаваньне вынікаў сэзону.
Алесь Аркуш. «Мясцовы час» (тэкст/фота/відэа/аўдыё)
Tuzin.fm друкуе ўрывак з новага раману Алеся Аркуша «Мясцовы час», прысьвечанага аднайменнаму гурту, а таксама рэпрэзэнтуе адзін з самых значных альбомаў у гісторыі беларускага року — «Ускраіна» 1991 году выданьня.
Фэсты гэтага лета: «Праблем няма, ёсьць пытаньні»
Tuzin.fm пагутарыў з арганізатарамі найбуйнейшых беларускіх фэстаў пра іх нішу, аўдыторыю, праблемы, разьлікі, спадзевы і мары.
«Ладзьдзя роспачы» — анімаваны кліп гурта Dzieciuki (відэапрэм'ера!)
На Tuzin.fm — прэм’ера кліпа на новую песьню гурта Dzieciuki «Ладзьдзя роспачы», зроблены ў стылістыцы South Park. Музыкі лічаць яго сваім першым прафэсійным ролікам.
!OUT: Фэлікс Аксёнцаў пра таемны сэнс «Радыё Свабода» (+ відэарарытэт гурту Ulis)
Аўтар «Радыё Свабода» ды іншых тэкстаў гурту Ulis Фэлікс Аксёнцаў распавёў у інтэрвію Tuzin.fm пра патаемны сэнс свайго гіта.
Юлія Глебава. Песьня, пачутая ў шуме соснаў (аўдыёпрэм’ера)
Сьпявачка Юлія Глебава з гуртом «Час Speak» прадстаўляе на Tuzin.fm сваю першую беларускамоўную кампазыцыю «Супакой».
Дажыць да «Апошняга золку». Аўдыё і відэапрэм’ера праекту!
На Tuzin.fm прэм’ера супольнага музычнага праекту «Апошні золак», удзельнікі якога выступаюць за спыненьне практыкі сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
Музычны кіраўнік «Песьняроў» зачараваўся Палінай Рэспублікай
Песьня «Кацярынка маладая» ў выкананьні «Песьняроў» другі раз запар перамагла ў аўдыёчарце на Tuzin.fm. Пра элемэнт нечаканасьці, а таксама пра адкрыцьцё Паліны Рэспублікі і адраджэньне фэсту «Маладэчна» распавёў музычны кіраўнік ансамблю Раман Козыраў.
Раман Волазьнеў запісаў найлепшы кавэр на «Радыё Свабода» (вынікі конкурсу!)
Названыя пераможцы конкурсу на найлепшую інтэрпрэтацыю песьні «Радыё Свабода», які праводзіла беларуская служба Радыё Свабода пры падтрымцы Tuzin.fm.
!OUT: Музыка гарадзенскіх вуліц (відэа)
У Горадні паўстаў цудоўны праект, у межах якога музыкі з усёй Беларусі ды цэлага сьвету сьпяваюць свае творы ў самых прыгожых і знакавых месцах гораду.
Tonqixod. Музыка для багатых і адважных (прэзэнтацыя сынглу!)
Гурт Tonqixod прадстаўляе на Tuzin.fm сынгл «Вясельле», у якім тлумачыцца як найлепей павіншаваць маладых і што падарыць на дзень вясельля.
!OUT: Сьпеўны тузін Генадзя Бураўкіна
TuzinFM прадстаўляе складанку памяці найлепшых песень на словы Генадзя Бураўкіна: «Сябры», «Верасы», «Песьняры», Данчык, Ісупава, Вайцюшкевіч і нават «Электропартизаны» Вадзіма Курылёва…
Андрэй Дзяркоў: мала крычаць «Беларусь!» (аўдыёпрэм’ера)
Лідэр гурта «Майтай» у вялікім інтэрвію распавёў чаму ён кінуў тэлекар’еру на БТ і павесіў на аватарку «Пагоню», прызнаўся, што яго зусім не цікавяць сатырычныя жанры і прадставіў новую песьню па-беларуску, зробленую зь любоўю да Nine Inch Nails.
Пачалося галасаваньне за найлепшы кавэр на «Радыё Свабода» (галасаванка!)
Найлепшыя вэрсіі культавай песьні вызначаюць слухачы. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы.
«Стары Ольса»: «Калі ты ў топе, значыць камусьці патрэбны»
«Santa Maria» гурта «Стары Ольса» другі раз запар прызнаны альбом месяца на Tuzin.fm.
«Песьняры»: «Самае важнае галасаваньне ў глядацкай залі»
Гурт «Песьняры» з абсалютна новай песьняй «Кацярынка маладая» атрымаў перамогу ў 15 туры аўдыёчарту на Tuzin.fm.
Толькі Recha! «Горад» трэці месяц на вяршыні Tuzin.fm
Кліп на песьню «Горад» трэці раз запар сьвяткуе перамогу ў відэачарце на «Тузіне Гітоў».
!OUT памяці Зьмітра Сідаровіча. Ад барда да дудара (аўдыё)
Tuzin.fm прадстаўляе 12 найбольш знакавых твораў Зьмітра Сідаровіча (1965—2014).
Генадзь Бураўкін: «Творчасьць заўжды імкнецца ўвысь»
Пайшоў у іншы сьвет Генадзь Бураўкін. Паэту і аўтару шматлікіх вядомых песень было 77 гадоў.
Менскія ўлады афіцыйна забаранілі гурт Amaroka (дакумэнты+прэзэнтацыя сынглу!)
У дзень сваёй афіцыйнай забароны ў Беларусі гурт Amaroka прэзэнтуе на Tuzin.fm свой новы сынгл «Pa vienach», які анансуе альбом «Virus».