J:Морс у BML Premium: 5 галоўных гітоў + прэм’ера!
Cамы рамантычны гурт на беларускай музычнай сцэне з нагоды 20-годзьдзя зайграў жывы сэт з найлепшых песень у студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live.
Jazz БССР-5. Эдзі Рознэр у Бэрліне (фота/аўдыё/відэа)
Выступы ў барах і на акіянскіх лайнэрах, здымкі з Марлен Дытрых, бойка з нацыстамі… У пятай частцы дакумэнтальнага сэрыялу пра беларускі джаз — бэрлінскі пэрыяд жыцьця Эдзі Рознэра, аднаго зь першых нашых джазмэнаў.
duся пра нарказалежнасьць, дуэт з Барзовым і кастынг у Цімы Беларускіх (поўнае відэа)
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — сьпявачка duся, адно з галоўных адкрыцьцяў у беларускай музыцы сёлета.
Новыя трэкі восені-2019. Частка 1 (аўдыё)
На TuzinFM агляд новых трэкаў гэтае восені — рок, рэп, індзі, поп ды электроніка па-беларуску.
Jazz БССР-4. Сусьветная слава Оскара Строка і Сашы Ўладзі (аўдыё/відэа/фота)
У чацьвертай частцы зь перадгісторыі беларускага джазу распавядаецца пра зорны час «караля танга» Оскара Строка і аўтара аднаго з галоўных міжваенных гітоў «Smutno» Сашы Ўладзі.
Лявон Вольскі згадае ўсё ў BML Premium! (поўнае відэа)
Напярэдадні вялікага канцэрту ў Prime Hall Лявон Вольскі разам з сваім гуртом стаў госьцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live у прэміюм-фармаце.
O.Torvald у акустыку і па-беларуску ў BML (поўнае відэа+новы анонс)
У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live — госьці з Украіны, топавы рок-гурт O.Torvald.
Jazz БССР-3. Кароль танга Оскар зь Дзьвінску (аўдыё/фота)
Трэцяя частка зь перадгісторыі беларускага джазу распавядае пра творчасьць габрэя зь Віцебшчыны Оскара Строка, якога называлі «каралём эўрапейскага танга».
Поп-музыка для эстэтаў. Павал Козіч і Ціхан Букраба ў BML (поўнае відэа)
Новы беларускі джаз і густоўная поп-музыка ў студыі аўтарскага праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. Пераможца пятага сэзону конкурсу «Засьпявай» — гурт Паўла Козіча і Ціхана Букрабы прэзэнтуе песьні са сваёй дэбютнай праграмы на вершы сучасных беларускіх паэтаў.
Jazz БССР-2. Джаз-аркестры Бэрліна 1920-х зь беларускім сьледам (аўдыё/фота)
У другой частцы зь перадгісторыі беларускага джазу аповед ідзе пра музыкаў, зьвязаных зь Беларусьсю, якія зрабілі кар’еру ў міжваенным Бэрліне.
Dzieciuki ў BML Premium з найлепшымі песьнямі і прэм’ерамі (поўнае відэа)
Госьці новага выданьня аўтарскай праграмы Cяргея Будкіна — Dzieciuki. Музыкі зайгралі песьні з альбому «Радыё Harodnia», які толькі што пабачыў сьвет, а таксама свае галоўныя гіты.
Jazz БССР-1. Верасень 1939-га (+рарытэтныя аўдыё/відэа/фота)
На хвалях «Радыё Рацыя» і на старонках TuzinFM пачынаецца ўнікальны дакумэнтальны сэрыял пра гісторыю беларускага джазу з больш чым сотняй герояў. Першая частка прысьвечаная гукавой палітры Заходняй Беларусі ўвосень 1939-га і першым вядомым на сёньня аўдыёзапісам.
Топ-12 пачатку восені-2019 (аўдыё)
Традыцыйны агляд новых трэкаў на TuzinFM — новы соўл, рэп, рок, альтэрнатыва і фольк-рок на беларускай мове.
На другую сотню! Распачаўся новы сэзон Belsat Music Live (відэа)
Новы сэзон аўтарскай праграмы кіраўніка TuzinFM Сяргея Будкіна адкрыўся 101-м па ліку, адмысловым выданьнем, якое сьведчыць пра ўсю разнастайнасьць беларускай музыкі.
!OUT: Станіслаў Манюшка на кружэлках 1900—1950-х
2019-ы абвешчаны ЮНЭСКО годам Станіслава Манюшкі. Да 200-гадовага юбілею маэстра прапануем дазнацца, як гучалі ягоныя творы на самых раньніх аўдыёвыданьнях — адным цыліндры й адзінаццаці грамафонных плытках першае паловы мінулага стагодзьдзя.
Топ-5 беларускіх музыкаў ад Арцемія Троіцкага (аўдыё/відэа)
Падчас сустрэчы ў Менску расейскі музычны крытык назваў пяцёрку найлепшых беларускіх выканаўцаў. Адзін з названых гуртоў ён лічыць наогул найлепшым ва ўсёй усходнеславянскай музыцы.
Прымаем заявы на «Засьпявай-6». Пераможца атрымае 1500 BYN і ня толькі
Сёлета канкурсантам дастаткова даслаць на разгляд сваю песьню на любой мове.
Фэсты Беларусі і Ўкраїны. Што агульнага і адрознага
У чым адрозьненьне беларускіх фэстаў ад украінскіх? Блогеры Мікіта Пастухоў і Іна Нячай наведалі два дзясяткі фэстаў у абедзьвюх краінах, пагутарылі зь іх удзельнікамі і гледачамі ды падзяліліся сваімі думкамі з наведнікамі TuzinFM.
«Там лета» ад гурта «Мама» — найлепшая песьня сэзону на TuzinFM (+прэм’ера!)
Наведнікі TuzinFM назвалі галоўным гітом сэзону 2018/2019 песьню «Там лета» гурту Яна Маўзэра «Мама». Пераможцы прэзэнтуюць на TuzinFM новы беларуска-ўкраінскі самотнік.
«А ты ехаў» ад By Cry — найлепшы кліп сэзону на TuzinFM (відэа)
Кліп Аляксандры Грахоўскай на песьню гурта By Cry «А ты ехаў» стаў найлепшым у сэзоне 2018/2019 паводле выбару наведнікаў TuzinFM.
«Мадуляцыя» ад Paulinn — найлепшы альбом сэзону на TuzinFM (аўдыё)
Рэліз з чатырох трэкаў абноўленага праекту Паліны Цімохінай стаў найлепшым альбомам сэзону 2018/2019 паводле выбару наведнікаў TuzinFM.
Cяргей Будкін у інтэрвію TUT.BY: «Мы маем усё, што трэба, толькі пра гэта ня ведаем»
Кіраўнік TuzinFM у вялікім інтэрвію парталу Tut.by паразважаў пра стан і пэрспэктывы беларускай музыкі. Галоўныя тэзісы і развагі, якія не ўвайшлі ў асноўны тэкст.
!OUT: Юльян Дрэйзін — першы тэарэтык беларускае электронікі
Да 140-годзьдзя выбітнага беларускага музыколяга Юльяна Дрэйзіна прадстаўляем вытрымкі з адзінае ягонае кніжкі «Музыка й рэвалюцыя» 1921 году.
Топ-12 прэм’ераў лета-2019 (аўдыё)
На TuzinFM агляд самых цікавых песень гэтага лета — індзі, рок, панк, мэтал, электроніка, рэп на беларускай мове.