Irdorath: «Перамога ў чарце — гэта стымул рухацца далей»
«Dreamcatcher» стаў альбомам месяца на Tuzin.fm. Музыкі з Irdorath перамозе парадаваліся надзвычай.
Альбом гурта Irdorath «Dreamcatcher» з вынікам у 227 голасоў стаў пераможцам 1-га туру альбомнага чарту ў сэзоне 2015—2016. Для музыкаў гэтая перамога стала сюрпрызам. «Дужа парадаваліся гэтай навіне. Асабліва, калі ўлічваць, што мы неяк упусьцілі момант нашага ўдзелу. Калі пабачылі які вялікі адрыў і колькі людзей прагаласавала за нас, то гэта стала чарговым стымулам працаваць зь яшчэ большым імпэтам», — заявіла Надзея Ірдарат. Уладзімер Калач дадае, што ў чарце сышліся ўдзельнікі на любы густ, якіх цяжка між сабою параўнаць: «Тым ня менш, мы радуемся, што народ прагаласаваў за фольк. Дзякуй усім, хто падтрымаў нас!»
Цяпер Irdorath рыхтуецца да «Самайн-туру», які пройдзе па Расеі. У Менску іх можна будзе пачуць на «Калядным фэсьце» 25 сьнежня. Акром таго, музыкі актыўна працуюць над новым матэрыялам і рыхтуюць да выданьня самотнік. Сачыць за навінамі гурту можна праз афіцыйную суполку.
Рэцэнзія на альбом «Dreamcatcher» + аўдыё
Tuzin.fm, фота Паўла Бальшакова
Да сустрэчы на КАЛЯДНЫМ ФЭСЦЕ 25 снежня!
КАМЕНТАВАЦЬ