Naka выдала беларускамоўны альбом: «Гэта не супраціў і не даніна модзе» (аўдыё/відэа)
19 студзеня адбыўся рэліз пятага студыйнага і першага цалкам беларускамоўнага альбому гурта Naka «Мая малітва».
У дыск увайшло 12 трэкаў. Большасьць зь іх было створаная адмыслова для гэтага альбому. Песьня «Памылка» была напісаная для праекту «Апошні золак», а «Малітва» для праекту «Re:Песьняры» (для альбому музыка да яе была перапісаная самой Настай). Судовая справа з кампазытарам Алегам Моўчанам, аўтарам музыкі да «Малітвы» ў выкананьні Ўладзімера Мулявіна, безумоўна, паўплывала на характар і настрой альбому. «Наш альбом ня ёсьць супрацівам і ня ёсьць данінай павагі модзе на беларускасьць. Ён пра любоў, ён пра душу, ён пра шчырасьць. І гэта наш адказ на спробы прыватызаваць тое, што належыць усім. Як, напрыклад, малітва», — зазначыла Наста Шпакоўская з нагоды рэлізу.
Аўтарства песень належыць Насьце Шпакоўскай, ёсьць таксама творы на вершы беларускіх клясыкаў і сучасных паэтаў. Акром Янкі Купалы Naka паклала на музыку вершы Яўгеніі Янішчыц («Ты пакліч») і Алеся Плоткі («Муза»). У альбоме таксама ўзялі ўдзел запрошаныя вакалісты: Стас Мытнік (песьня «Не адпускай»), Ганна Хітрык і Сьвета Бень («Пра любоў»).
Альбом «Мая малітва» ў mp3/flac з бонус-трэкамі і відэа можна спампаваць на афіцыйным сайце гурта.
Цяпер Naka здымае новы кліп на песьню «Трывай». Жывая прэзэнтацыя альбому заплянаваная на 8 сакавіка ў Менску.
Tuzin.fm
У добры шлях, сябры!
Лепшае, што я чуў апошнім часам. Дзякуй.
КАМЕНТАВАЦЬ