TonqiXod ды Mikita. TuzinFM назваў герояў году (відэа)
Традыцыйна імёны пераможцаў былі названыя на штогадовай музычнай імпрэзе, якую партал ладзіць з нагоды дня свайго нараджэньня.
Сёлета адкрыцьцём году быў названы выканаўца Mikita. Ён робіць глыбакадумную электронную музыку з тэкстамі на беларускай мове. У ягоным даробку — кліп на дэбютны трэк «Лёс», здымкі ў Belsat Music Live, нечаканы кавэр на Naviband і новае музычнае прачытаньне верша Яўгеніі Янішчыц, дэбютны EP зь пяці песень. Mikita выступаў сёлета на галоўнай сцэне фэсту Vulitsa Ezha, стаў хэдлайнэрам Beerbus Party ў роднай Горадні, узяў удзел у Stolovka Fest ды даў некалькі сольных канцэртаў.
Гуртом году стаў TonqiXod, які пасьпеў сёлета запісаць шыкоўны альбом «Колер якога няма», узялі ўдзел у праекце «(Не)расстраляная паэзія», зайгралі сэт на канцэрце «Салідарны зь Беларусьсю» ў Варшаве. І на такім уздыме нечакана заявілі пра тое, што прыпыняюць дзейнасьць.
Таксама былі адзначаныя: гурт Nizkiz, які запісаў найлепшую песьню сэзону, гурт Re1ikt, які зьняў найлепшы кліп сэзону і гурт Akute, які выдаў найлепшы дыск сэзону.
TuzinFM
Дзіўная рэч - раіць Героямі году гурт за тое, што яны разбегліся.
А на фота гэтыя дзяўчонкі сапраўды там былі? Неяк па-мажорнаму глядзіцца. Гэта ж андэграунд. А... можа я памыляюся(?)
На прэмію "Героі году" можа быць намінаваны па сукупнасьці заслугаў за год кожны беларускі артыст, у незалежнасьці ад музычнага стылю. Галоўнае для нас - творчая актыўнасьць. TonqiXod цалкам адпавядае вызначаным крытэрам. Хаця, безумоўна, кожны з намінантаў, варты самай высокай адзнакі.
КАМЕНТАВАЦЬ