
Mustelide. Электронны цуд зь Беларусі ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — праект Натальлі Куніцкай, які ведаюць далёка за межамі краіны.
За тры гады свайго існаваньня праект Mustelide даў каля сотні канцэртаў па ўсім сьвеце — ад Паўднёвага Сахаліну да ЗША. Яго заснавальніца і адзіная ўдзельніца Натальля Куніцкая грала ў клюбах і на фэстывальных пляцоўках у дзясятку краінаў сьвету, а ейны альбом быў названы найлепшым у сваім кірунку ў Беларусі. У размове зь вядоўцаю Мірай Шульц сьпявачка, паэтка і кампазытарка распавядзе пра самыя незвычайныя месцы, у якіх ён даводзілася выступаць, згадае пра ўдзел у амэрыканскім праекце OneBeat і ў гурце Ulis, а таксама пакажа ўзоры жывой электроннай музыкі, якая выконваецца без выкарыстаньня лэптопу.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Opushka»
«Thum Nyatiti»
«Pustota» (feat. Ягор Явароўскі)
«Vremenem»
(словы і музыка Натальлі Куніцкай)
Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць гурт Zolki Band. Прэм’ера — 18 лютага ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ