By Cry у #BML — драйв, эпатажнасць і эратызм беларускага фольку (поўнае відэа)
Бадзёры музычны мікс з фольку, рэпу і цяжкай музыкі. Госьць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гурт By Cry на чале са сьпявачкаю і танцоркаю Аляксандрай Грахоўскай.
Музыкі называюць сябе «дзецьмі посмадэрнізму», тым і тлумачыцца эклектычнасьць у іхняй творчасьці. Рэп у іх можа суседзіць з фолькам, а лёгкія паветраныя мэлёдыі нечакана могуць зьмяняць свой характар — ажно да брутальнасьці. Рухавік калектыву — сьпявачка Аляксандра Грахоўская, вядомая з фольк-тэатру «Госьціца». У гурце яна ня толькі піша песьні, але яшчэ і здымае на іх кліпы. За апошнія два гады пабачыла сьвет 12 відэаролікаў на песьні By Cry.
За сваю актыўнасьць у 2018-м By Cry быў намінаваны на званьне «Гурта году» на прэміі «Героі году» ад TuzinFM. У размове зь вядоўцаю Міраю Шульц Аляксандра паразважае пра эпатажнасьць ды эратызм у сваёй творчасьці, распавядзе пра пошук сябе ў музыцы і ў жыцьці ды сыграе разам з гуртом экспрэсіўны музычны сэт.
Песьні, якія прагучаць:
«А ты ехаў»
«Купала»
«Замова»
«Ведзьміны вочы»
(словы народныя, музыка Аляксандры Грахоўскай)
«Гімн»
(словы і музыка Аляксандры Грахоўскай)
Госьцем наступнага выданьня будзе гурт «Дрозды». Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 2 сакавіка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ