Лявон Вольскі. Зіма ў краіне сьветлага заўтра (аўдыё)
У новым туры на TuzinFM Лявон Вольскі прэзэнтуе песьню «Зіма», якая зьяўляецца пераломнай у альбоме «Гравітацыя», бо зь яе пачынаецца глябальнае расчараваньне героя.
Менавіта «Зіму» Лявон вылучыў для ўдзелу ў чарце на TuzinFM. «Гэтая песьня стаіць у самай сярэдзіне «Гравітацыі». Песьня пераломная, бо зь яе пачынаецца глябальнае расчараваньне героя. Сканчаецца юнацтва зь ягоным максымалізмам, бунтарствам і рамантычным стаўленьнем да жыцьця. Пачынаецца дарослае жыцьцё, і герой раптам бачыць, што яно жорсткае і, мала таго, яго падманулі. Абяцалі адно, а ў выніку вымалёўваецца зусім іншая, непрывабная, карцінка», – зазначыў музыка з нагоды прэзэнтацыі песьні ў аўдыёчарце. Неўзабаве будзе прэзэнтаваны кліп на «Зіму».
«Зіма» выстаўляецца на «Тузіне» на наступны дзень пасьля таго, як Лявона разам з паплечнікамі – Зьмітром Вайцюшкевічам, Ігарам Варашкевічам і Паўлам Аракелянам затрымалі перад імправізаваным выступам у гонар Дня Волі. «Цяпер словазлучэньне «Дзень Волі» набыла для нас новы сэнс», – іранічна камэнтуе музыка гэтае здарэньне пасьля вызваленьня з пастарунку і дзякуе ўсім, хто хваляваўся і дапамагаў. У бліжэйшы час Вольскі мяркуе зладзіць сольны акустычны канцэрт. За навінамі выканаўцы можна сачыць праз афіцыйную суполку.
На загалоўным фота: Лявон Вольскі напярэдадні затрыманьня на вул.Камсамольскай
TuzinFM, фота svaboda.org
Lavon Volski – Zima (музыка і словы Лявона Вольскага).
Jany
Nam abiacali śvietłaje zaŭtra.
Nam abiacali sonca i dziciačy śmiech.
Many
Stupień my bačym tolki zaraz.
Kali paŭsiul lažyć na paru metraŭ śnieh.
Zima
Ŭ krainie śvietłaha zaŭtra.
Z vačej strumieniać ślozy, i zahłuch mator.
Niama
Niama ŭžo što ciapier kazać tut.
Kliknuć chaciełasia, hołas zamior.
Hladzi –
Jak nieabsiažna ŭsio zaniesła.
Kudy ni kinieš – marazy, ildy, śniahi.
Siadzim
I palim łožki i kresły,
Kab pratrymacca niejak dzień-druhi.
Zima!
Chacia nam abiacali leta.
Z vačej strumieniać slozy, i zahłuch mator.
Darma
Pavieryli my va ŭsio heta.
Kliknuć chaciełasia, hołas zamior.
Kamu,
Kamu nam skardzicca i malicca?
Niama nikoha, kab davierycca jamu.
Hladžu:
Nu, što jašče spalić z palicy?
Tam dysk “Nana” i knižačka “Mumu”.
КАМЕНТАВАЦЬ