Контракультурны «Район 119» кідае выклік белроку ў #BML (поўнае відэа)
3808 / 0
04.05.2019

Контракультурны «Район 119» кідае выклік белроку ў #BML (поўнае відэа)

Яны вырашылі супрацьпаставіць сябе таму, што цяпер адбываецца ў беларускай музыцы і паэзіі. Контракультурны музычны праект «Район 119» гучна заяўляе пра сваё існаваньне ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.

Гэты праект паўстаў увесну 2018-га. Утварэньне гурта прысьпешыў адбор на «Басовішча» дзеля якога яны зрабілі свае першыя запісы. Адбор яны не прайшлі, але з гэтай нагоды не пераймаліся і толькі актывізавалі сваю дзейнасьць. Музыкі зьнялі дэбютны кліп, а толькі што прэзэнтавалі EP «Картбланш на пасрэднасьць» і рыхтуюць поўнафарматны альбом. У размове зь Міраю Шульц лідэр фармацыі Андрэй Кавецкі патлумачыць, чаму ён лічыць, што андэграўнд і мэйнстрым сышлі ў нябыт, і якія законы ды парадкі пануюць на ягоным уласным «раёне», а таксама выклікае на батл вядомага беларускага сонграйтэра і паэта.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Варвары»

(музыка і словы Андрэя Кавецкага)

«Контркультура»

(музыка і словы Андрэя Кавецкага)

«Паўналетнія»

(музыка Андрэя Кавецкага, словы Кірыла Анохіна)

«Табу»

(музыка і словы Андрэя Кавецкага)

«Лайфстайл»

(музыка і словы Андрэя Кавецкага)

Наступнае выданьне Belsat Music Live выйдзе ў прэміюм-фармаце — гэта значыць у пашыраным фармаце, у прысутнасьці гледачоў і з розыгрышам прызу пры канцы. Госьцем будзе гурт «Дай дарогу!». Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 11 траўня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM