Музычная сэнсацыя 2019-га. Гурт «Молчат дома» ў #BML (поўнае відэа)
Па вяртаньні са свайго першага туру па Эўропе ў студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live завітаў гурт «Молчат дома».
Гэтая каманда зь Менску стала сапраўдным адкрыцьцём на эўрапейскай пост-панк-сцэне. Праслухоўваньні іх другога альбому толькі на Youtube імкнуцца да мільёну. Гэты ж рэліз «Этажи» трапіў у 15-ку найлепшых сусьветных пост-панк-альбомаў у 2018-м па вэрсіі сайту post-punk.com. Брытанская крытыка называе «Молчат дома» «гуртом сусьветнага ўзроўню», яны зьбіраюць поўныя клюбы ў Варшаве, Хэльсынкі і Бэрліне, але пры гэтым практычна невядомыя ў сябе на радзіме. У размове зь Міраю Шульц музыкі распавядуць, чым іх зачаравала эстэтыка 1980-х і паразважаюць над прычынамі свайго посьпеху.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Коммерсанты»
(музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
«Дома молчат»
(музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
«Я не коммунист»
(музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
«Танцевать»
(музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
«Звёзды»
(музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
Наступнае выданьне Belsat Music Live будзе 100-м па ліку і апошнім у гэтым сэзоне. На лета праграма сыходзіць у адпачынак. Госьцем юбілейнага выданьня будзе Сьвятлана Бень з музычным спэктаклем «З жыцьця насякомых». Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 1 чэрвеня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ