На другую сотню! Распачаўся новы сэзон Belsat Music Live (відэа)
1995 / 0
16.09.2019

На другую сотню! Распачаўся новы сэзон Belsat Music Live (відэа)

Новы сэзон аўтарскай праграмы кіраўніка TuzinFM Сяргея Будкіна адкрыўся 101-м па ліку, адмысловым выданьнем, якое сьведчыць пра ўсю разнастайнасьць беларускай музыкі.

Праграма Belsat Music Live распачынае новы сэзон! Яе аўтар Сяргей Будкін склаў з гэтай нагоды адмысловае выданьне зь песень, якія не былі яшчэ паказаныя. Рэпэр Murovei і бард Шалкевіч, старэйшыны беларускага андэграўнду The UNB і гурт актораў Купалаўскага тэатру ili-ili, поп-сьпявачка Саша Захарык у суправаджэньні джаз-бэнду Apple Tea, Leibonik з кранальнай фольк-баладай, псыхадэлічны «MorkvoЦвет» і рокеры з Re1ikt’у зь нечаканай вэрсіяй сваёй песьні.

Песьні, якія гучаць у праграме:

ili-ili — «v.v

(музыка і словы гурта)

Murovei — «Яблочное дерево»

(музыка Monkeradeou?, словы Murovei)

Leibonik — «Зялёная вішня»

(музыка і словы народныя, апрацоўка гурта)

The UNB — «Ванны не горят»

(музыка Дзьмітрыя Дольніка, словы Дзьмітрыя Дольніка і Ігара Васілеўскага)

Віктар Шалкевіч — «Мы ехалі да Магілёва»

(музыка і словы Віктара Шалкевіча)

MorkvoЦвет — «Нехта ідзе»

(музыка Яўгена Белановiча і Паўла Рыжкова, словы Яўгена Белановiча)

Саша Захарык і Apple Tea — «Время»

(музыка і словы Сашы Захарык)

Re1ikt — «Кабета-інсекта»

(музыка гурта, словы Аляксандра Дземідзенкі)

Наступнае выданьне Belsat Music Live з гуртом Dzieciuki выйдзе ў фармаце прэміюм, г. зн. у пашыраным фармаце, у прысутнасьці гледачоў і з розыгрышам прызу пры канцы. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 21 верасьня ў 20:10 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM