Пачалося галасаваньне за найлепшы кавэр на «Радыё Свабода» (галасаванка!)
Найлепшыя вэрсіі культавай песьні вызначаюць слухачы. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы.
З нагоды 60-гадовага юбілею «Радыё Свабода» пры падтрымцы парталу Tuzin.fm, «Арт Сядзібы» і суполкі «Мая Краіна Беларусь» прапанавалі музыкам інтэрпрэтаваць адзін са знакавых сьпеваў беларускага року — «Радыё Свабода» гурту Ulis.
Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары» (1990), вядомы таксама і ў выкананьні гурту N.R.M. На конкурс прыйшло 13 песень ад розных беларускіх гуртоў.
Найлепшыя інтэрпрэтацыі вызначаць слухачы. Галасаваньне працягнецца да 12 чэрвеня. Усяго будзе чатыры пераможцы. Два выканаўцы найлепшых вэрсіяў атрымаюць плэеры iPod, адзін — атрымае магчымасьць студыйнага запісу. Галоўнага пераможцу, які атрымае мікрафон Shure, абвесьціць Слава Корань, аўтар музыкі і лідэр гурту Ulis.
Прагаласаваць можна двума спосабамі.
Першы спосаб. Праз сайт Soundcloud вы можаце праслухаць усе песьні і адзначыць упадабаныя. Для гэтага вам трэба быць зарэгістраваным, ці ўвайсьці праз фэйсбук альбо google. Дадаць песьню ў «абранае», націснуўшы сэрцайка побач з трэкам. Ваш голас залічаны!
Другі спосаб. Пазначыць найлепшую вэрсію ў галасаванцы «УКантакце».
Tuzin.fm
Цікава зрабіў Рома Волазьнеў, забаўная вэрсія ў The Pelengtones, ну і Recha, вядома ж, толькі ў іх хутчэй па матывах
Галасаванкі праз усялякія "УКантакты" сябе дыскрэдытавалі даўно і незваротна. Накруткі абсалютна непазбежныя (і відавочныя ўжо на дадзены момант) — большасць галасоў будзе ў таго, хто лепш праспаміць "сяброў".
Вядома, але ёсьць у гэтым і карысьць - больш людзей дазнаецца пра конкурс і паслухае "Радыё Свабоду", а некаторыя можа нават зацікавяцца і знойдуць арыгінал:). Менавіта таму дадатковае галасаваньне зроблена праз soundcloud, дзе ўсё больш празрыста. Апошняе слова будзе за Коранем.
У тым, што датычыцца прома, вы канешне маеце рацыю. Ну, добра :) Паглядзім на вынікі.
Плачэўна... Вельмі хвалююся за здароўе Кораня, якому магчыма ўсё гэта давялося паслухаць. Стыль канца 20ст а-ля маладыя пісклявыя юнакі зь гітаркамі ля пад'езду нажаль дамінуе. Абнадзеіў толькі The Pelengtones.
КАМЕНТАВАЦЬ