Gods Tower трапілі ў «Сьвет танкаў» (відэа)
Славуты мэтал-гурт зь Беларусі прэзэнтуе новы самотнік «Roll Out», які выдаецца на вініле ды аўдыёкасэце. Рэліз прызначаны на 4 сьнежня. Яго падтрымлівае кампанія Wargaming, распрацоўшчык сусьветнавядомай кампутарнай гульні World of Tanks.
ili-ili напісалі «list», які дастаўляе (cлухаць)
Пабачыў сьвет новы рэліз ад гурта ili-ili пад назвай «list». Музыкі вырашылі, што іх новы альбом будзе цалкам беларускамоўным.
Фёдар Міхайлаў. Тактыка музычнага тэрору
Сьпявак і рок-паэт Фёдар Міхайлаў называе сябе «музычным тэрарыстам» ды кажа пра неабходнасьць паглядзець на музыку ды працэсы, якія адбываюцца ў грамадзтве па-новаму.
На цырымоніі «Героі году» выступяць пяцёра прэтэндэнтаў
Гурты :B:N:, Re1ikt, Tonqixod, Hurma і выканаўца Sp Kava выступяць на музычнай прэміі «Героі году», якую ладзіць Tuzin.fm. 12 сьнежня ў менскім арт-цэнтры «Юла».
UltraВожык: Жахлівы сон беларускага ідэоляга (відэаінтэрвію)
З нагоды свайго 12-годзьдзя самы таямнічы праект на беларускай сцэне 00-х UltraВожык даў эксклюзіўнае інтэрвію парталу Tuzin.fm ды яшчэ і ў відэафармаце.
Bajsan&Бубен. Сусьветны прарыў беларускага ямб-н-басу (відэа)
Паэт Алесь Плотка ды электроншчык Улад Бубен далі майстар-клясу па прасоўваньні ўласнай творчасьці. Іх новы альбом будзе распаўсюджвацца праз 102 інтэрнэт-крамы ў 240 краінах, у тым ліку Amazon.com, iTunes, Google Play і Deezer.
Sciana: Мы застаемся тут (аўдыё-прэм’ера альбому)
Гурт Sciana прадстаўляе на сайтах Tuzin.fm і Budzma.org свой альбом «Мы застаемся» — трэці нумарны дыск за сваю 14-гадовую гісторыю.
Шорт-ліст прэміі «Героі году 2013» па вэрсіі Tuzin.fm
Пасьля доўгіх і працяглых спрэчак у рэдакцыі Tuzin.fm нарадзіўся сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію «Героі году», якая будзе ўручацца ў дзьвюх намінацыях — «Дэбют году» і ўласна «Героі году».
Šuma. Мастацтва саўнд-дызайну (аўдыё)
З нагоды рэлізу сынглу рэміксаў праекту Šuma сьпявачка Руся распавяла пра калябарацыю з жодзінскім электроншчыкам ды патлумачыла чаму не паказвае новыя творы.
Haina: новы гурт лідэра «Абшару»
Лідэр гурта «Абшар» Ільля Паплёўка заснаваў новы праект Haina — рок-гурт, які падкрэсьлена не выкарыстоўвае гітараў. Што да «Абшару», то ён прыпяняе сваё існаваньне.
Зьміцер Сасноўскі: «Дарэмна гідзіліся карпаратываў» (відэа)
Лідэр «Старога Ольсы» перад турам гурта ў падтрымку новага альбому, распавёў у вялікім інтэрвію пра пяць гадоў «безальбом’я», разыход з прадусарам, выступы на карпаратывах ды разыходжаньні ў гурце адносна таго, ці граць творы Metallica на старадаўніх інструмэнтах.
Павал Кузіч. Працаваць як Moby (аўдыё, відэа)
Адзін з самых цікавых беларускіх лэптоп-бардаў распачаў запіс першага сольнага альбому.
Корж беларускі (найлепшыя песьні і відэа)
Рэдакцыя Tuzin.fm адабрала самыя красамоўныя трэкі і відэаролікі, якія здольныя даць уяўленьне пра зусім іншага Макса Каржа.
Чарговы магілёўскі прарыў — Nizkiz напісалі 100% гіт (відэа)
Гурт з Магілёва сыграў сваю першую беларускамоўную песьню «Гуантанама» на канцэрце «УМопомрочение», які ладзіў партал Ultra-Music.com у клюбе Re:Public.
Праект «Тузін.Немаўля» прадставяць на «Лістападзе»
У межах кінафэстываля «Лістапад» адбудзецца прэзентацыя праекту «Тузін.Немаўля». Тры беларускія нямыя кінафільмы «Прастытутка», «Кастусь Каліноўскі» і «У агні народжаная» будуць паказаныя ў жывым музычным суправаджэньні гурта з Польшчы Ilo&friends, Сяргея Пукста і гурта Re1ikt.
«Апошні золак» выйдзе на Multi-Angle DVD і CD
Пачалася праца ў студыі над запісам супольнага музычнага праекту «Апошні золак».
Першы беларускамоўны вініл у XXI стагодзьдзі
Музыкі гурта N.R.M. зладзілі грамадзкае праслухоўваньне сваёй новай кружэлкі «Д.П.Б.Ч», выдадзенай на вініле.
Юрась Панкевіч: «Дуда ніколі нікога не пакідае абыякавым»
Майстар-дудар Юрась Панкевіч прадставіў дыск «Дуда беларуская».