ШОС Бэнд. Культурная правакацыя з Бэрліну (прэм’ера альбому)
Гурт з Бэрліну, заснаваны культурным правакатарам зь Менску, прэзэнтуе на Tuzin.fm свой дэбютны альбом «Калі Госпаду Баліць» на беларускай ды ўкраінскай мовах*.
«Ілі». Клюб, зроблены з думкаю пра гук
У Менску зьявіўся новы клюб, які спалучае ў сабе канцэртную пляцоўку, студыю гуказапісу ды творчую лябараторыю. Клюб «Ілі» зрабілі музыкі з думкаю пра самае галоўнае — гук.
Апошні сапраўдны бард зачараванай краіны (аўдыё)
Нямецкі часопіс Folker напісаў пра Віктара Шалкевіча. На Tuzin.fm поўны пераклад артыкула Дытэра Калькі.
Naka выдала беларускамоўны альбом: «Гэта не супраціў і не даніна модзе» (аўдыё/відэа)
19 студзеня адбыўся рэліз пятага студыйнага і першага цалкам беларускамоўнага альбому гурта Naka «Мая малітва».
Пяць прычынаў, каб палюбіць Сілку (+ВІДЭАЗАПРАШЭНЬНЕ)
Tuzin.fm папрасіў пяць вядомых у беларускай культурнай прасторы асобаў назваць прычыны палюбіць творчасьць музыкі з Наваполацку Стася Сілкі.
TonqiXod: «Радуе, што слухач пачуў наш пасыл» (аўдыё/відэа)
Песьня «Марозная», якую гурт TonqiXod выканаў разам зь Сяргеем Пукстам, атрымала перамогу ў адмысловым навагоднім туры на Tuzin.fm.
Бітва «троляў» на Новы год (аўдыё)
Пасьля распаду Litvintroll, які быў яркай зьявай на беларускай мэтал-сцэне, паўсталі два новыя гурты, што могуць лічыццца яго спадкаемцамі. Лідэры Trollwald i Sakramant далі свае тлумачэньні з гэтай нагоды і прэзэнтавалі па дэбютным трэку.
Беларуска-швайцарскі Kazalpin згуляў у «Сьнежкі» (прэзэнтацыя альбома)
Песьні з палескіх балотаў і раўнінаў ізноў узьнятыя на горныя вяршыні. У калядны час на Tuzin.fm прэзэнтуецца адна з найлепшых кружэлак, выдадзеных у 2015-м.
12 самых папулярных музычных відэа 2015 году
Глядзім падборку з ролікаў, якія карысталіся найбольшым попытам на афіцыйным канале Tuzin.fm на Youtube.
Айцец Павал Касьпяровіч: «Музыкай можна шанаваць Хрыста, а можна зьдзеквацца» (прэм’ера)
Сьвятар Гарадзенскай япархіі Беларускай праваслаўнай царквы і тэкставік гэві-мэтал гурта «Иго» распавёў у інтэрвію Tuzin.fm за што любіць рок-музыку і як гэтая цікавасьць спалучаецца з богаслужэньнем, выказаў сваё стаўленьне да фольку і паган-мэталу і прадставіў зусім новую песьню — «Каляда».
Стась Сілка ідзе на Менск! (аўдыё)
Выканаўца з Наваполацку, які летась стаў адным з адкрыцьцяў у беларускай музыцы, 30 студзеня дае першы сольны канцэрт у Менску, на якім прэзэнтуе свой дэбютны альбом «Песьні для глуханямых». Яго выступ падтрымаюць вакаліст гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў і пераможцы «Бардаўскай восені — 2015» — гурт «Хмарка на траве».
Топ-12 самых запатрабаваных беларускіх песень 2015 году (аўдыё)
Беларускамоўная песьня «Сьнег» у выкананьні Андрэя Макарэвіча стала самай запатрабаванай на афіцыйным канале Tuzin.fm на Soundcloud.