Праграма Belsat Music Live адзначаная на ADAMI Media Prize
Аўтарская праграма кіраўніка TuzinFM Сяргея Будкіна, якая выходзіць на тэлеканале «Белсат», атрымала асаблівую згадку журы на цырымоніі ўручэньня мэдыяпрэміі ў Кішынёве.
60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці (аўдыё/відэа)
Да свайго 15-гадовага юбілею галоўны музычны партал краіны TuzinFM.by разам зь Letapis.by склаў cьпіс песень, безь якіх немагчыма ўявіць незалежную беларускую музыку. У яго ўвайшлі 40 самых важных беларускамоўных песень з гіт-параду «Тузіна» (2003—2018) і яшчэ 20 гітоў за папярэднія 15 гадоў (1988—2003).
Nürnberg — музычнае адкрыцьцё 2018 году — у #BML (поўнае відэа)
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — Nürnberg, пост-панк гурт, які сёлета стаў адным з самых яскравых адкрыцьцяў у беларускай музыцы.
Арганізатары «Засьпявай-5» у захапленьні! У лонг-ліст трапілі 25 канкурсантаў (слухаць)
Абвешчаны лонг-ліст конкурсу маладых выканаўцаў «Засьпявай-5», які праводзяць партал TuzinFM разам з фондам «Вяртаньне». «Мы ў захапленьні ад сёлетніх канкурсантаў!» — канстатуе прадусар конкурсу Сяргей Будкін.
«Беларускі альбом» расейскай сьпявачкі Мілы Ражковай — найлепшы альбом восені (+прэм’ера)
У сваім камэнтары пераможца распавяла анэкдот пра нефармат, назвала беларускіх выканаўцаў, якія яе натхняюць ды адмыслова для наведнікаў TuzinFM прэзэнтавала новы трэк — песьню Сьвятаслава Вакарчука ў перакладзе на беларускую мову.
Праект «(Не)расстраляныя» сабраў 117%. Як гэта атрымалася і што будзе далей (аўдыё/відэа)
З посьпехам завершылася краўдфандынгавая кампанія праекту парталу TuzinFM, прысьвечанага рэпрэсаваным беларускім творцам. На пляцоўцы Ulej.by было атрымана 258 замоваў і сабрана 25 715 рублёў, гэта 117% ад заяўленай сумы.
Trubetskoy у #BML пра ідэю, Багдановіча і ўзьяднаньне зь Міхалком (поўнае відэа)
Сэрца «Трубяцкіх» яшчэ б’ецца! Удзельнікі залатога складу «Ляпісаў» працягваюць творчыя пошукі ў сваім новым гурце. З даўнімі і зусім сьвежымі песьнямі яны выступілі ў студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live.
«Срэбны анёл» ад гурта «Мерада» — найлепшы кліп восені-2018 (+прэм’ера песьні)
У камэнтары з нагоды перамогі ў восеньскім відэатуры на TuzinFM Ганна і Стыў Крамэры распавялі пра сваё разуменьне яскравага музычнага відэа ды прэзэнтавалі новы трэк.
!OUT: Нязвыклы Ігар Лучанок (рарытэтныя аўдыё і відэа)
Авангард, біг-біт, арт-рок, джаз і беларусізацыя расейскай эстрады… У рубрыцы !OUT — нязвыклы Ігар Лучанок (1938—2018).
Сяргей Будкін. Прабіцца праз абыякавасьць
Кіраўнік TuzinFM пра тое, што ён зразумеў пасьля правядзеньня 25 мерапрыемстваў праекту «(Не)расстраляныя».
Ян Маўзэр: «Узровень беларускай музыкі расьце — і гэта кайф!» (аўдыё)
Лідэр беларуска-ўкраінскага гурта «Мама» Ян Маўзэр у камэнтары для TuzinFM з нагоды перамогі ў аўдыёчарце распавёў пра азарт, ацаніў узровень сучаснай беларускай музыкі ды анансаваў новы рэліз.
Соўл можа быць беларускім: Dee Tree ў #BML (поўнае відэа)
У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live гучыць новы беларускі соўл — гурт Dee Tree з чароўным вакалам Валерыі Дэле.
Гурт году. Шорт-ліст прэміі «Героі году — 2018» ад TuzinFM (аўдыё)
12 сьнежня ў прасторы Lo-Fi Customs партал TuzinFM справіць 15-годзьдзе сваёй дзейнасьці і ўзнагародзіць адкрыцьцё і найлепшы гурт гэтага году. У шорт-лісьце намінацыі «Найлепшы гурт» сёлета шасьцёра прэтэндэнтаў.
«Лепрыконсы» з галоўнымі песьнямі ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live завітаў гурт «Лепрыконсы», каб зайграць свае галоўныя гіты за 22 гады існаваньня.
6 галоўных адкрыцьцяў-2018. Шорт-ліст прэміі TuzinFM «Героі году» (аўдыё)
12 сьнежня ў прасторы Lo-Fi Customs партал TuzinFM справіць 15-годзьдзе сваёй дзейнасьці і ўзнагародзіць адкрыцьцё і найлепшы гурт гэтага году. У шорт-лісьце намінацыі «Адкрыцьцё» сёлета шасьцёра прэтэндэнтаў.
Новыя песьні восені-2018. Топ-12 (аўдыё)
На TuzinFM агляд самых цікавых беларускамоўных трэкаў, якія былі прэзэнтаваныя ў верасьні-кастрычніку.