Сэрыю летніх канцэртаў «Засьпявай 3.0» распачынае Паліна Рэспубліка!
10 чэрвеня пройдзе першы канцэрт зь летняй сэрыі «Засьпявай 3.0». Фіналістаў конкурсу гурт «Тутэйшыя», DW ды трыё Дзімы Нікановіча, Вольгі Сацюк і Мікіты Найдзёнава падтрымае сьпявачка Паліна Рэспубліка.
Rahis: «Займацца музыкай у Беларусі — гэта рамантычна» (аўдыё/відэа)
Гурт Rahis перамог адразу ў двух чартах на Tuzin.fm — з кліпам «Грэй мяне» і альбомам «Паміж сонцам і хмарамі».
Абвешчаны шорт-ліст конкурсу «Засьпявай 3.0» (аўдыё)
Журы назвала шасьцёркі фіналістаў у кожнай з трох намінацыяў конкурсу. Гэтыя выканаўцы выступяць ужывую ў летняй сэрыі канцэртаў і маюць шанец атрымаць грашовы прыз да 1500 эўра.
Vuraj i Re1ikt запісалі рок-варыянт фольк-гіту «Вэлытай, пэрэпылко» (прэм’ера)
Аўтары найлепшага рок-альбому 2015-га гурт Re1ikt і найлепшага фольк-альбому 2014-га гурт Vuraj прэзэнтуюць на Tuzin.fm сумесны самотнік «Вэлытай».
Сяргей Будкін: «Уваходзьце, дзьверы адчыненыя» (аўдыё)
Кіраўнік Tuzin.fm цешыцца, што маладыя беларускія выканаўцы адкрываюць для сябе ды астатніх сучасную беларускую паэзію і спрабуюць інакш паглядзець на беларускія і замежныя гіты.
Павал Бераговіч: «Інтанаваньне перадусім!» (аўдыё)
Кіраўнік фонду «Вяртаньне» заяўляе, што ён якраз і ёсьць той дзед, якому то гніла, што ўнуку міла. Бо пры выбары сваіх фаварытаў на конкурсе «Засьпявай 3.0» ён зважаў найперш на трапляньне ў ноты.
Алег Хаменка: «Сьвятыя людзі — жыве Беларусь» (аўдыё)
Сябра журы «Засьпявай 3.0», лідэр гурту «Палац» з надзвычайнай увагай і павагай паставіўся да тых, хто даслаў сваю заяву на конкурс. Выбар найлепшых для яго быў складаны, бо вартых увагі песень апынулася куды больш.
Яўген Карпаў: «Нашы музыкі ад пачатку падразаюць сабе крылы» (аўдыё)
Рэдактар парталу Tut.by дзівіцца: няўжо ўдзельнікі конкурсу «Засьпявай 3.0» ня слухаюць і ня сочаць за навінамі сусьветных музычных выданьняў і топаў.
TonqiXod: «Перамога надае і нам упэўненасьці, і дабрадзеям надзею» (відэазварот)
Гурт TonqiXod радуецца з нагоды перамогі ў аўдыёчарце на Tuzin.fm і заклікае ўсіх неабыякавых да іхняй творчасьці спрычыніцца да запісу новага альбому.
«Засьпявай 3.0». Вольскі назваў найлепшыя беларускія кавэры (аўдыё)
Сябра журы «Засьпявай 3.0» Лявон Вольскі зачараваны вэрсіяй песьні «Я да жалю ня пан» з праекту «Народны альбом», якую зрабіў гурт SnopSnoǔ.
Сяргей Пукст: «Недахоп майстэрства кампэнсуецца эмацыйнасьцю» (аўдыё)
Лідэр Pukstband і выкладчык ангельскай мовы прызнаўся, што песьні, пададзеныя на конкурс «Засьпявай 3.0» яго парадавалі. Асабліва кавэры, у якіх выканаўцы прапанавалі ўласнае аўтарскае бачаньне арыгіналу.
Глеб Лабадзенка: «Беларус пахваліў беларуса — і не памёр» (аўдыё)
Мовазнаўца, перакладчык і паэт Глеб Лабадзенка агучыў свой рэйтынг найлепшых у кожнай з намінацыяў «Засьпявай 3.0» і пацешыўся з таго, што дзякуючы конкурсу зьявілася вельмі шмат песень па-беларуску.
Vinsent — дзяржчыноўнікам: «Хопіць хавацца за нацыянальнай бібліятэкай!»
Выканаўца зьвярнуўся да тых, хто цішком блякуе выступы беларускіх выканаўцаў.
Віталь Рыжкоў: Што дзеду гніла, то ўнуку міла (аўдыё)
Выніковы камэнтар ад сябры журы «Засьпявай 3.0» паэта Віталя Рыжкова, які абіраў найлепшых, уяўляючы, што ён першы, а магчыма, і адзіны, слухач новай песьні.
«Засьпявай 3.0». Выбар Уладзя Лянкевіча (аўдыё)
Сябра журы Ўладзь Лянкевіч назваў свае шасьцёркі фаварытаў у кожнай намінацыі, але тлумачыць нічога ня стаў, каб яго камэнтар не выглядаў, як «нешта сярэдняе між грамадзкім судзілішчам і адкрытай лекцыяй некага фрыка».
Андрэй Хадановіч: «Кантакт музыкі з паэзіяй адбыўся» (аўдыё)
Сябра журы конкурсу «Засьпявай 3.0», паэт Андрэй Хадановіч уразіўся намінацыяй «Сьпеўная паэзія» і быў расчараваны перакладамі замежных песень.
Ганна Янкута: «Галоўнае, удала выбраць песьню ці верш» (аўдыё)
Сябру журы «Засьпявай 3.0» перакладчыцу Ганну Янкуту моцна ўразіў пераклад песьні Піта Сыгэра, песьні на вершы Насты Кудасавай і Касі Глухоўскай, а таксама кавэр на «Без билета», які выйшаў лепшым за арыгінал.
Сяргей Балахонаў. Тое, што супала (аўдыё, відэа)
Пачынаем друкаваць меркаваньні сяброў журы ды іх рэйтынгі найлепшых удзельнікаў конкурсу «Засьпявай 3.0». Сваімі ўражаньнямі дзеліцца літаратар і музычны экспэрымэнтатар Сяргей Балахонаў.
Вернікі супраць. Скандал вакол прыезду ў Менск Nokturnal Mortum (+камэнтар рэдакцыі)
Шэраг беларускіх актывістаў выступілі супраць прыезду неадназначнага ўкраінскага гурту на фэстываль «Купальскае Кола».
!OUT: музычная вандроўка па могілках Росы (+аўдыё/фота/мапа)
Гітарыст, які скарыў Эўропу. Ксёндз, які любіў народныя сьпевы. Сьляпы піяніст, які пісаў песьні на словы Міцкевіча… Віктар Сямашка наведаў старыя могілкі Росы ў Вільні ды адшукаў магілы музыкаў, у рознай ступені датычных да беларускае культуры.
Лявон Вольскі на ўручэньні Freemuse Award (фота, відэа)
Беларускі музыка прысьвяціў атрыманую прэмію сваёй жонцы Ганьне Вольскай, заявіў са сцэны ў Стакгольме пра праблемы са свабодай слова ў нашай краіне і выканаў песьню «Чужы» разам з эгіпецкім музыкам Рэмі Эсамам.
Экспэрт ТГ Андрэй Скурко: «Дзівосныя кветкі беспаветранай прасторы»
Галоўрэд «Нашай Нівы» цягам месяца слухаў песьні, альбомы і глядзеў кліпы ўдзельнікаў чартаў на Tuzin.fm і цяпер дзеліцца сваімі ўражаньнямі.
Vinsent ставіць кропку ў музычным сэзоне канцэртам у Менску (аўдыё/відэа)
Выканаўца разам з жывым складам зайграе свае найлепшыя песьні ў межах праекту «Жывы Тузін» 22 траўня ў клюбе ILI.
На «Засьпявай 3.0» падалі 78 заяваў (сьпіс канкурсантаў)
78 заяваў прыйшло на конкурс «Засьпявай 3.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы парталу Tut.by і кампаніі «Будзьма беларусамі!». Зь іх журы абярэ найлепшых у трох намінацыях — «Паэзія», «Кавэр» і «Пераклад».