!OUT: «Розы» з Навозаў — вясковая субкультура 1970-х (аўдыё/відэа)
Яны рабілі барабаны з пральных машынаў і цялячых скураў, перасоўваліся па Беларусі на матацыкле з каляскай ды гралі «менскі шэйк». Tuzin.fm распавядае гісторыю вясковага бэнду «Розы».
Znich пра перамогу ў відэачарце: «Так яно і мусіла быць» (+прэм’ера)
Навічок відэачарту гурт Znich перамог з кліпам на песьню «Дунаю» ў апошнім туры галасаваньня ў сэзоне 2015/2016.
Сяргей Картэс: «Спачатку ў Мінкульце былі ў жаху ад маіх твораў» (+рарытэт)
У дзень разьвітаньня з Народным артыстам Беларусі у адмысловым выпуску рубрыкі !OUT мы упершыню публікуем інтэрвію зь Сяргеем Альбэртавічам і саўндтрэк, які кампазытар стварыў разам зь «Песьнярамі» да фільму «Раскіданае гняздо».
Irdorath: «Dreamcatcher» — альбом не на адзін сэзон (аўдыё)
У апошнім туры ў сэзоне 2014/2015 у CD-чарце перамогу атрымаў гурт Irdorath з альбомам «Dreamcatcher».
Кася Камоцкая падтрымае фіналістаў «Засьпявай 3.0»
8 ліпеня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 свае найлепшыя песьні сыграе першая беларуская рок-князёўна Кася Камоцкая. Разам зь ёй у канцэрце возьмуць удзел фіналісты конкурсу «Засьпявай 3.0» — гурты «Сон-трава», Bar Akaryna і Pauline.
Sakramant запісаў міні-альбом пад уплывам казак Караткевіча (прэм’ера)
Гурт Sakramant прэзэнтуе на Tuzin.fm EP «Чортаў скарб», названы ў гонар казкі Ўладзімера Караткевіча. У рэліз увайшлі тры песьні-гісторыі аўтарства былых удзельнікаў каманды Litvintroll Васіля Верабейчыкава і Алеся Стаціўкі.
«МІП-бэнд». Умець атрымліваць асалоду (прэм’ера)
Праз тры гады пошукаў і экспэрымэнтаў гурт Яўгена Сяргеюка і Яўгена Цярэнцьева прэзэнтуе на Tuzin.fm свой першы самотнік «Асалода».
Ягор Захарка. Топ-7 самай актуальнай беларускай музыкі (аўдыё)
Арганізатар аднаго з самых пекных беларускіх летніх фэстаў Mirum Music Festival дзеліцца з наведнікамі Tuzin.fm сваёй падборкай самай цікавай і актуальнай беларускай музыкі.
Новы фармат краўдфандынгу. Слухачы вызначаць фаварытаў конкурсу «Засьпявай»
На сайце Talaka.by стартавала народнае галасаваньне за найлепшых удзельнікаў трэцяга конкурсу «Засьпявай».
Cам сабе пан. Яскравы дэбют гурта Tadeush (аўдыё)
Дэбютны трэк ад менскай каманды перамог у 12-м туры аўдыёчарту і не зьбіраецца саступаць пазыцыю лідэра.
Nizkiz сыграе разам зь фіналістамі «Засьпявай 3.0» (аўдыё)
24 чэрвеня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 гурт Nizkiz з акустычным сэтам падтрымае выступ трох фіналістаў конкурсу «Засьпявай 3.0» — гурт SnopSnoǔ, Станіслава Чахоўскага і Яўгена Барышнікава.
Экспэрт Tuzin.fm Віталь Шум. Чарговы тур беларускага зомбі-апакаліпсісу
Кіраўнік «Цэнтру жывога року» цягам месяца слухаў удзельнікаў чартаў на Tuzin.fm і канстатаваў цяперашні стан беларускай музыкі: гэта толькі імітацыя жыцьця.
Essa. Канец архаічнага сьвету (аўдыё)
Альбом «Niamiha» нібыта выяўляе расчараванасьць аўтараў у магчымасьці жыць старым прыгожым ладам у цяперашнім прамыслова-тэхнічным сьвеце. Піша Барыс Шчука.
Вясна. Dzieciuki ўзьляцелі (аўдыё)
У топ-12 самых запатрабаваных песень гэтай вясны трапілі ажно 11 песень гарадзенскага гурта.