SnopSnoǔ прапануе патанчыць як у апошні раз (прэм’ера альбома!)
Музыкі зь менскага інды-гурта заяўляюць, што ў іхным альбоме «Танцпляц» кожны элемэнт уяўляе каштоўнасьць. Кожная нота і кожнае слова, эфэкты, паўзы — усё на гэтай кружэлцы мае свой сэнс.
Пераможца «Басовішча» .К: «Мяне цікавяць памежныя станы» (+відэа выступу)
Першае вялікае інтэрвію Яўгена Кучмейны, лідэра гурта .К, у якасьці пераможцы Конкурсу маладых гуртоў «Басовішча-2016».
.К — пераможца Конкурсу XXVII Фэстывалю «Басовішча»
Сёлета за перамогу змагаліся менскія электроншчыкі Intelligency, наваградзкая каманда M.G., інструмэнталісты Тhe Glitchhh, гурт Haina, які грае ў кірунку экспэрымэнтальнага року, ды Яўген Кучмейна з праектам .K.
Re1ikt выступіць разам зь фіналістамі «Засьпявай 3.0»
Гурт Re1ikt выступіць 5 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 разам зь фіналістамі конкурсу «Засьпявай 3.0» — Янам Жанчаком, Яўгенам Цярэнцьевым і гуртом Teleport ды гуртом U.G.Oslavia.
Мэгатур-2016 стартаваў! Топ-12 найлепшых ад Tuzin.fm
Апошні рэйтынг з найлепшымі песьнямі сэзону, якія прэтэндуюць на званьне галоўнага гіта году, ад рэдакцыі нашага парталу. На Tuzin.fm распачалося галасаваньне ў самым важным туры сэзону.
Ігар Бабкоў: Калі зьнікае эмоцыя, застаецца юзаньне трэндаў (аўдыё)
Філёзаф і пісьменьнік паслухаў усе песьні сэзону на Tuzin.fm і канстатаваў: у іх няма эмоцыі, якая бярэ і не адпускае.
Уладзімер Мацкевіч. Топ-12 без пэрспэктывы на доўгае жыцьцё (аўдыё)
Несуцяшальныя высновы зрабіў у сваім падсумаваньні вынікаў музычнага сэзону на Tuzin.fm філёзаф Уладзімер Мацкевіч. Абсалютная большасьць песень удзельнікаў чарту яму здалася другаснай, фармальнай і ніякай.
«Своеасаблівасьць не выключае цытаваньня, а самаіронія — важных рэчаў»
Філёзаф Вольга Шпарага назвала свой топ-12 песень па выніку музычнага сэзону 2015—2016 на Tuzin.fm і паразважала пра парадоксы ў беларускай музыцы.
Міхаіл Баярын: «Сьпевы на вершы клясыкаў — важная азнака ўзнаўленьня нацыі» (аўдыё)
Паэт, філёзаф, знаўца санскрыту падсумаваў вынікі музычнага сэзону на Tuzin.fm і асабліва ўразіўся тым, наколькі крута і сучасна гучаць вершы клясыкаў.
Рассакрэчаны лайн-ап сёлетняга «Басовішча»
Арганізатары XXVII Фэстывалю музыкі маладой Беларусі агучылі поўны сьпіс гасьцей і час іх выступаў, а таксама распавялі, чым, акрамя засяроджанага слуханьня мэлёдыяў і шалёных скокаў пад біты, можна будзе заняцца на сёлетнім «Басовішчы».
BosaeSonca сыграе разам зь фіналістамі «Засьпявай 3.0»
22 ліпеня летнюю сэрыю канцэртаў у дворыку на плошчы Свабоды, 4 працягне гурт BosaeSonca разам зь фіналістамі конкурсу «Засьпявай 3.0» — Ганнай Крамэр, Антосем Звычайным і Mk-band.
Валянцін Акудовіч: «Прарастаньне новай сур’ёзнасьці» (аўдыё)
Філёзаф Валянцін Акудовіч падсумаваў вынікі музычнага сэзону 2015/2016, абраўшы такую «мэтадалёгію»: вылучыў тыя песьні, якія прасьпяваў бы сам з ахвотаю.
Прэм’ера праз 30 гадоў. Альбом, зь якога пачаўся беларускі аўтарскі сьпеў (рарытэт!)
На Tuzin.fm інтэрнэт-прэзэнтацыя альбому «Першы сшытак», які запісаў Алесь Камоцкі на складзе бара Дзяржтэлерадыё БССР у 1986 годзе. Гэты першы альбом беларускай аўтарскай песьні ў музычнай гісторыі, якасны запіс якога знайшоўся праз 30 гадоў пасьля стварэньня.
Мысьляры вырашаюць! Беларускія філёзафы сфармуюць «Мэгатур-2016»
Акурат у год беларускага мысьленьня вынікі сэзону 2015—2016 на Tuzin.fm падвядуць найлепшыя беларускія філёзафы. Кожны зь іх прапануе ў мэгатур 12 песень, што бралі ўдзел у аўдыёчарце.
Экспэрт Tuzin.fm Аляксандар Памідораў: «Суцэльнае капіяваньне і самалюбаваньне»
Выдатны музыка і журналіст паслухаў удзельнікаў апошніх у гэтым музычных сэзоне тураў галасаваньня і прыйшоў да несуцяшальнай высновы: карціна агулам нецікавая і вартая толькі іранічнае ўсьмешкі.