Мэгатур-2018. Да апошняга / 23 лiпеня - 13 жнiўня 2018
Адзін тур гіт-параду доўжыцца 12 дзён. Пасля падвядзення вынікаў галасавання 3 песні, якія набралі найменшую колькасць галасоў, замяняюцца новымі. Астатнія ўдзельнікі пераходзяць у новы тур, і галасаванне пачынаецца спачатку.
Песні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.
Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.
Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.
Мора зімы
Франтмэн гуртоў White Night Blues і Nestary Band Юры Несьцярэнка прэзэнтуе ў чарце на Tuzin.fm кампазыцыю «Мора зімы» са свайго новага сольнага альбому «Аэрапланы ў вырай».
Amore
Найлепшая літоўская поп-група Biplan прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm беларускамоўную вэрсію свайго гіта «Amore».
Вясна
У новым туры аўдыёчарту праект Waria прадстаўляе песьню «Вясна», якая загучала ў беларускім пераасэнсаваньні. Дапамог магілёўцам у гэтым слынны гомельскі літаратар Сяргей Балахонаў.
Пажар-піяр
Праект «Нафта» прадстаўляе ў новым туры аўдыёчарту песьню «Пажар-піяр» з свайго дэбютнага сынглу. Якраз з гэтага твору і пачалася гісторыя супэргурта Пугача, Трацяка, Мышкевіча і Старажука.
Не чакалі
Гітарыст гомельскага гурта «Бан-Жвірба» Зьміцер Вінаградаў прадстаўляе ў восьмым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm новую песьню «Не чакалі» з свайго сольнага праекту.
Нападпітку
Гурт «Тлушч» прадстаўляе ў новым туры гіт-параду сваю новую песьню «Нападпітку», у якой распавядаецца пра драматычныя наступствы злоўжываньня моцнаалькагольнымі напоямі.
Дачакайся, матуля
Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе ў чарце на Tuzin.fm песьню на словы Генадзя Бураўкіна «Дачакайся, матуля». У яе запісе ўзялі ўдзел рэпэр Vinsent і джазавая сьпявачка Саша Захарык з Apple Tea.
Клятва вернасьці
Гурт Like a Gossamer аднавіў дзейнасьць праз вымушаны перапынак ў пяць гадоў і прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Клятва вернасьці», загалоўны нумар з свайго новага альбому.
Чакаем
У сёмым туры ў аўдыёчарце на Tuzin.fm удзельнічае песьня «Чакаем» у выкананьні праекту Naka piano. Cа словаў Насты Шпакоўскай пяецца ў ёй пра даўнюю мару беларусаў — «людзьмі звацца».
Песьня пра гарадзенскага гастарбайтэра
У новым туры на Tuzin.fm гурт Dzieciuki прадстаўляе сваю новую «Песьню пра гарадзенскага гастарбайтэра».
Гэта магчыма
Вакаліст гурта Hair Peace Salon Алег Вяль прадстаўляе ў чарце на Tuzin.fm песьню з свайго сольнага праекту Bristol — «Гэта магчыма».
Людзі на балоце
У шостым туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm гурт Gods Tower прадстаўляе песьню «Людзі на балоце» — першы беларускамоўны трэк за ўсю гісторыю існаваньня каманды.
Навагодняя
Гурт «Мерада» зрабіў спробу напісаць беларускі аналяг навагодняй сямейнай песьні, якая б адпавядала па атмасфэры творам Фрэнка Сынатры ці Дына Мартына.
Шэрая поўсьць
Гурт «Палац» прадстаўляе ў пятым туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm свой аўтарскі твор «Шэрая поўсьць», які часта блытаюць з народным сьпевам.
Сьпёка
Гурт Pomidor/off прэзэнтуе ў навагоднім пятым туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm сваю новую песьню «Сьпёка».
Гуантанама
У чацьвертым туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm бярэ ўдзел першы беларускамоўны трэк гурта Nizkiz «Гуантанама», які стаў гітом яшчэ да запісу ў студыі.
Вецер
У новым туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm бярэ ўдзел культавы рок-гурт з Воршы «Пані Хіда». Музыкі запісалі першую аўтарскую песьню па-беларуску за сваю 23-гадовую гісторыю.
Насыпаць горы
Гурт Tonqixod прадстаўляе ў 4 туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm свой новы трэк «Насыпаць горы». На яго стварэньні адбілася асацыяваньне беларусаў з амэрыканскімі індзейцамі, якое перасьледуе гадамі аўтара трэку Ўладзя Лянкевіча.
Бег па канатах
Гурт HandmadE прадстаўляе ў трэцім туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm сваю новую песьню «Бег па канатах», запісаную дуэтам зь Віталём Гурковым, шчырым беларусам і дзевяціразовым чэмпіёнам сьвету па тайскім боксе.
Неба
Гурт BosaeSonca прадстаўляе ў трэцім туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm песьню «Неба» на верш Анатоля Сыса, якую лічаць за ўвасабленьні Беларусі ў вобразах і словах.
Сёньня ня мой дзень
Гурт S°unduk прадстаўляе на Tuzin.fm дуэтную песьню «Сёньня ня мой дзень», якую выконваюць Ганна Хітрык і Ягор Дзыгун. Кампазыцыя возьме ўдзел у трэцім туры аўдыё-чарту.
Джала
У другім туры на «Тузіне Гітоў» гурт «J:Морс» прадстаўляе сваю новую беларускамоўную кампазыцыю «Джала».
Ойра
Гурт Sex з Рагачова прадстаўляе ў новым туры на «Тузіне Гітоў» сваю песьню «Ойра». Музыкі лічаць яе самай шчырай у сваім рэпэртуары.
Каханая дзяўчына
У другім туры аўдыё-чарту на «Тузіне Гітоў» гурт «Дрозды» прадстаўляе песьню «Каханая дзяўчына» — першы твор па-беларуску ў рэпэртуары каманды.