Віктар Шалкевіч
Сьпявак, паэт, кампазытар, актор. Нарадзіўся ў 1959 у Поразава на Гарадзеншчыне. З 1980 грае ў тэатры (Гарадзенскі драмтэатар і Тэатар лялек). Музычную кар'еру пачаў у 1992. Пераможца "Басовішча-1992", "Бардаўскай восені" (1992), ляўрэат фэсту OPPА, Гран-Пры на фэсьце "Prybyccio bardau" у Польшчы (2005), кавалер польскага "Ордэна ўьмешкі". Аўтар 6 альбомаў, музыкі да спэктакляў ("Тутэйшыя", "Чортаў скарб" ды інш.) ды кінастужак ("Плач перапёлкі", "Сьлёзы блуднага сына" ды інш.)Вясна-блюз
Віктар Шалкевіч прэзэнтуе ў аўдыёчарце на TuzinFM кампазыцыю «Вясна-блюз» з свайго новага альбому «Такая доўгая зіма».
Такая доўгая зіма
Гэтай падзеі прыхільнікі гарадзенскага музыкі чакалі 15 гадоў. Шалкевіч запісаў студыйны альбом новых песень ды яшчэ ў поўным гуку. Рэліз выйшаў падвоеным з 14 гітамі выканаўцы ў дадатак. Інтэрнэт-прэм’ера на TuzinFM!
Шалёная
У аўдыёчарце на TuzinFM Віктар Шалкевіч прэзэнтуе быць можа самую прыгожую песьню з свайго рэпэртуару — «Шалёная» ў жывым запісе, які быў зроблены ў праграме Belsat Music Live.
Шалкевіч — вясёлы, востры, лірычны — у #BML (поўнае відэа)
Бард, які ўжо з чвэрць стагодзьдзя зьбірае на свае канцэрты аншлягі. Ягоны талент цэняць ня толькі на Радзіме, але і за мяжою. Віктар Шалкевіч — госьць аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live.
8 новых песень ад Віктара Шалкевіча (прэм’ера)
На Tuzin.fm выкладзеная складанка песень гарадзенскага выканаўцы, якія не публікаваліся дагэтуль.
Апошні сапраўдны бард зачараванай краіны (аўдыё)
Нямецкі часопіс Folker напісаў пра Віктара Шалкевіча. На Tuzin.fm поўны пераклад артыкула Дытэра Калькі.