Сяржук Сокалаў-Воюш

Сяржук Сокалаў-Воюш

Паэт, перакладчык, выканаўца, кампазытар. Адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай плыні ў аўтарскай песьні. Нарадзіўся ў 1957 у вёсцы Астроўшчына. Песьні піша з 1973, як бард выступае з 1979. Аўтар песень для шэрагу гуртоў, якія ўваходзілі ў Наваполацкі рок-клюб ("Пошук", "Грунвальд"). Аўтар гімну партыі БНФ "Фронт". З 1991 году жыве за мяжой (Чэхія, ЗША). У дыскаграфіі - некалькі самвыдатаўскіх альбомаў на касэце і два CD - "Нефармальны беларус" (2001) і "Песьні лісоўчыкаў" (2006)
Няма вынікаў.