Haina
Гурт заснаваны ў Менску ўлетку 2013 Ільлём Паплёўкам, былым лідэрам гурта "Абшар". Адметнасьць стылю ў прынцыповым адмаўленьні ад электрагітараў, у складзе - баян, скрыпка і бубны. Увесну 2014 прэзэнтаваў дэбютны міні-альбом.Маякі
Гурт Haina прэзентуе ў аўдыёчарце TuzinFM песню «Маякі» — яна мелася быць зусім іншай, але жнівеньскія падзеі змянілі тэкст.
Вясна
Гурт Haina прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM сваю працу «Вясна», у якой разважае над сутнасьцю чалавечай прыроды.
Кантроль
Гурт Haina прэзэнтуе ў новым туры відэачарту на TuzinFM кліп «Кантроль». Каб перадаць атмасфэру сваёй песьні музыкі захапілі дрон ды выехалі за межы менскай кальцавой.
Сам сабе
Гурт Haina прэзэнтуе ў 8-м туры відэачарту на TuzinFM кліп на песьню «Сам сабе», які зьняў Аляксандар Паклонскі.
Прыцягненьне
Дэбютны альбом менскага рок-гурта без гітараў, да стварэньня якога музыкі прыйшлі неплянавана, на інтуіцыі.
Ты абяцала (Васількі)
Гурт Ільлі Паплёўкі прадстаўляе ў чарце на Tuzin.fm самую забойную песьню з свайго дэбютнага альбому «Прыцягненьне».
Дыхаць
Гурт Haina на гадавіну сваёй дзейнасьці прадстаўляе на Tuzin.fm сынгл «Дыхаць». Музыкі прызнаюцца, што падгледзелі гісторыю, якая апавядаецца ў гэтым творы.
Haina пачынае і выйграе
Гурт з вакалам і баянам Ільлі Паплёўкі запісаў вельмі драйвовы рок-альбом і пры гэтым ні разу не скарыстаў гітару.
Ільля Паплёўка (Haina): «Адчуваю сябе школьнікам»
Песьня «Ціхі акіян» гурту Haina другі раз запар перамагла ў аўдыёчарце на Tuzin.fm.
Haina: «Мы атрымалі ўсё, чаго прагнулі. Хочам яшчэ»
11-ы тур аўдыёчарту на Tuzin.fm прынёс нечаканыя вынікі. Навічок гіт-параду гурт Haina зь песьняй «Ціхі акіян» апярэдзіў усіх фаварытаў і атрымаў пераканаўчую перамогу.
Ціхі акіян
Новы гурт Haina, які заснаваў былы лідэр гурта «Абшар» Ільля Паплёўка, прадстаўляе ў чарце на Tuzin.fm, песьню «Ціхі акіян», якая распавядае пра своечасовы выбар, пра рашучасьць і сьмеласьць.
Haina: новы гурт лідэра «Абшару»
Лідэр гурта «Абшар» Ільля Паплёўка заснаваў новы праект Haina — рок-гурт, які падкрэсьлена не выкарыстоўвае гітараў. Што да «Абшару», то ён прыпяняе сваё існаваньне.