Майтай
Гурт заснаваны ў 2005. Спачатку выступаў пад назвай "Тайland". Грае пост-панк з элемэнтамі шугэйзынгу ды клясычнага панку. Сьпявае па-расейску і па-беларуску (з 2014) Дэбютны дыск "Бангкок-рок" (2008) увайшоў у топ-10 альбомаў году па вэрсіі Experty.by. У красавіку 2014 прадставіў на Tuzin.fm першы беларускамоўны сынгл "Полымя". Склад: Андрэй "Тай" Дзяркоў (вакал, гітара), Павал Трацяк (гітара), Алесь Мышкевіч (бас), Павал Мамонаў (бубны).Мінулае
Гурт «Майтай» прэзэнтуе на Tuzin.fm свой новы беларускамоўны самотнік «Мінулае». Андрэй Дзяркоў шукае адказу на пытаньне як захаваць памяць пры дапамозе як усходняй, так і заходняй філязофіі.
Андрэй Дзяркоў: мала крычаць «Беларусь!» (аўдыёпрэм’ера)
Лідэр гурта «Майтай» у вялікім інтэрвію распавёў чаму ён кінуў тэлекар’еру на БТ і павесіў на аватарку «Пагоню», прызнаўся, што яго зусім не цікавяць сатырычныя жанры і прадставіў новую песьню па-беларуску, зробленую зь любоўю да Nine Inch Nails.
Полымя
Праект «Майтай» прадстаўляе ў чарце на Tuzin.fm «Полымя». На першы беларускамоўны твор лідэр каманды Андрэй «Тай» Дзяркоў натхніўся творамі Ўладзімера Караткевіча і сьвяткаваньнем 20-годзьдзя беларускамоўнай плыні гістфаку БДУ.