Vuraj
Заснаваны ў 2010 удзельнікамі гурту Fratrez. Экспэрымэнтуе з аўтэнтычным сьпеўным матэрыялам, ствараючы новыя творы адмысловага гучаньня. Удзельнік шэрагу фэстаў у Беларусі, Польшчы, Украіне, Расеі: "Пустые холмы-2010", "Басовішча-2011","Камяніца-2012", "Країна Мрій-2013" ды інш. Першы cтудыйны альбом "Rajok" (2014) выдаў на лэйлбле "Наш фармат" (Украіна).Літо
Другая паўнавартасная студыйная праца гурта Сяргея Доўгушава бярэ ўдзел у альбомным чарце на TuzinFM.
Настроі
Гурт Vuraj напісаў першую песьню ў сваёй гісторыі на аўтарскі верш. Для праекту TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» каманда Сяргея Доўгушава паклала на музыку твор Юркі Лявоннага, у якім перадаў у музыцы ўсё жыцьцё паэта.
Belsat Music Live №1. Vuraj і «Палац» (відэа)
Гасьцямі першага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» сталі гурт Vuraj, названы «Героем году — 2016» у беларускай музыцы ў вэрсіі парталу Tuzin.fm, ды заснавальнікі стылю фольк-мадэрн — гурт «Палац».
Vuraj не стрымаць. Трэцяя зімовая прэм’ера ад «Герояў году» (відэа)
Натхнёны перамогаю на прэміі «Героі году — 2016» гурт Vuraj прэзэнтаваў новую песьню «Шось у лесе» ў выглядзе live-відэа.
Ой, лятала
Народны сьпеў з Вушачаў «Ой, лятала», які вельмі любіў Народны паэт і яго маці Акуліна Андрэеўна, загучаў у фольк-рок аранжыроўцы дзякуючы Сержуку Доўгашаву.
Шчодры вэчор
Гурт Vuraj акурат на дзень свайго 5-годзьдзя прэзэнтуе песьню «Шчодры вэчор», зробленую разам з электронным праектам CherryVata для праекту «Новае пакаленьне на Новы год».
«Шэсьць загадок» ад Vuraj (прэм’ера EP)
Этна-гурт Vuraj прэзэнтуе на Tuzin.fm сваю новую працу з таямнічай назвай «Шэсьць загадок». Гэта міні-альбом, у які ўвайшлі тры аўтарскія апрацоўкі народных сьпеваў ды тры іх аўтэнтычныя вэрсіі.
Сасна пахілілася
Гурт Vuraj прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Сасна пахілілася», які зьняў Арцём Лобач. Па сваёй задуме і маштабнасьці яе ўвасабленьня гэтая праца набліжаецца да кіно.
Vuraj. Узьлёт перапёлкі (+містычная фотасэсія)
Гурт Vuraj другі раз узьняўся на вяршыню аўдыёчарту на Tuzin.fm зь песьняй «Вэлытай пэрэпылко».
Сяргей Доўгушаў: «Пэрэпылко» — песьня для стадыёнаў
Гурт Vuraj зь песьняй «Вэлытай, пэрэпылко» перамог у трэцім туры аўдыёчарту на Tuzin.fm. Лідэр каманды Сяргей Доўгушаў пад уражаньнем ад такой падзеі выказаў пэўнасьць, што хутка гэты сьпеў будуць сьпяваць стадыёны.
Вэлытай, пэрэпылко
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт Vuraj прадстаўляе самы моцны і магічны нумар з свайго альбому «Раёк» — палескую песьню «Вэлытай, пэрэпылко», якая мае ўсе шанцы стаць беларускай «We Will Rock You».
Rajok
Па шчырасьці, пры ўсім выканальніцкім таленце Сяргея Долгушава і яго калегаў раней яго праект «Vuraj» цяжка было ўспрымаць усур’ёз. З альбомам «Rajok» усё зьмянілася карэнным чынам.
!OUT: Vuraj адшукаў «Rajok» (аўдыёпрэзэнтацыя альбому)
Фольк-бэнд Vuraj прэзэнтуе на Tuzin.fm свой першы паўнавартасны студыйны альбом. Запісаны ў Берасьці, выдадзены ў Кіеве на сродкі беларусаў Прагі. Франтмэн калектыву Сяргей Долгушаў распавёў падрабязнасьці пра гэтую працу.