Zatoczka
Гурт заснаваны ў Магілёве ў 2006 удзельнікамі каманды "БЛЯ". Граюць у стылі ска/ска-панк, з 2014 - панк/гард-кор. Вядомасьць атрымаў дзякуючы скандальным песьням("Шэрыя", "Хакей", "Хуліганы"). У 2009 запісаў дэбютны альбом, пасьля прэзэнтацыі перапыніў дзейнасьць на два гады. У 2012 удзельнічаў у вялікім канцэрце ў Гданьску ў межах адкрыцьця чэмпіянату Эўропы па футболе. Уладальнік прызу глядацкіх сымпатый на Seven Fesival-2012 (Вэнгажэва, Польшча). Удзельнічаў у саўндтрэку да фільма "Околофутбола-2" (Расея).Белыя крылы
Магілёўскі гурт Zatoczka прэзэнтуе на TuzinFM новы сынгл «Белыя крылы». Музыкі прымеркавалі прэм’еру да Дня Волі.
Каханьне
Гурт Zatoczka прэзэнтуе на Tuzin.fm сваю новую песьню «Каханьне», напісаную на словы паэта Ўсевалада Сьцебуракi.
#вяртаеммову
У новым туры аўдыёчарта гурт Zatoczka прадстаўляе трэк «#вяртаеммову» i зьвяртаецца да наведнікаў Tuzin.fm з заклікам узяць удзел у стварэньні клiпа на гэтую песьню.
Zatoczka віншуе з Днём Волі сынглам #вяртаеммову
Гурт прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы рэліз, у які ўвайшлі тры песьні: «Беларусь», «Мова» і «Свабода».
Скандал! Гурт Askiepak адмовіўся выходзіць на адну сцэну з гуртом Zatoczka
Музыкі не пажадалі дзяліць сцэну з гуртом празь іх сумнеўную рэпутацыю. Zatoczka пярэчыць: мы нацыяналісты, а не нацысты. Між камандамі разгарэлася вайна кампраматаў.
Zatoczka: «Мы прадстаўнікі чацьвертай сцэны» (прэзэнтацыя сынглу)
Лідэр гурту Zatoczka Макс Астравухаў у інтэрвію Tuzin.fm распавёў пра канцэпцыю «чацьвертай сцэны», патлумачыў сваю непрыязнасьць да «Ляпісаў» і прадставіў новы беларускамоўны сынгл «Мы ідзем» у новым панк/гардкор гучаньні.