Нельга забыць
Гурт створаны ў 2009 адмыслова для музычнага спэктаклю “Леаніды не вернуцца да зямлі…”, паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча, які з цэнзурных меркаваньняў выйшаў пад назвай "Нельга забыць". Такая назва замацалася і за гуртом на чале з Міхалам Бараноўскім, у які таксама ўвайшлі Надзея Процька (Pawa), Уладзь Пыльчанка (HandMade, Паліна Рэспубліка) ды інш. У 2014 запісаў і выдаў новы альбом "Mertvets" на вершы Максіма Багдановіча. Пераможца фэстывалю "Бардаўская восень-2012" (Польшча).Альбом месяца на Tuzin.fm — «Mertvets» ад гурта «Нельга забыць» (аўдыё)
Праграма на вершы Максіма Багдановіча заняла 1-е месца ў альбомным чарце з вынікам 304 галасы.
«Нельга забыць»: «Багдановіч застаецца для нас таямніцай» (+live-прэзэнтацыя)
Альбом «Mertvets» на вершы Максіма Багдановіча ад гурта «Нельга забыць» другі раз перамог у альбомным чарце на Tuzin.fm.
Сэнсацыйная перамога «Мерцьвяка» (відэа)
У першым туры галасаваньня за найлепшыя беларускія альбомы сэзону 2014/2015 здарылася нечаканасьць. Рэліз ад гурта «Нельга забыць» — «Mertvets» апярэдзіў фаварытаў чарту — Вольскага і Akute.
Залілось сьлязьмі
Гурт «Нельга забыць» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Залілось сьлязьмі» на верш Максіма Багдановіча з драматычным вакалам Надзеі Процькі.
Mertvets
Для гурта «Нельга забыць» Багдановіч — пэрсанаж містычны, такі напаўпрывід з прымроенай краіны, якога яны нават параўноўваюць з героем Джоні Дэпа зь фільму Джармуша «Dead Man».
«Нельга забыць». Пераадолець у сабе маскавіцяніна (аўдыё)
Гурт «Нельга забыць» прадставіў альбом «Mertvets» на вершы Максіма Багдановіча. Адметнасьць гэтай працы ня толькі ў арыгінальным паглядзе на спадчыну клясыка, але і ў тым, што ўся музыка была напісаная якраз у той хаце, дзе жыў паэт.