Karl Frierson (Карл Фрыерсан)

Karl Frierson (Карл Фрыерсан)

Сьпявак, вакаліст гурта De Phazz, выканаўца ўласных кампазыцый. Нарадзіўся 8 студзеня 1968 года ў Флорэнсе (Паўднёвая Караліна, ЗША). Музычную кар'еру пачаў ў 1983 годзе. Паралельна з сольнай кар'ерай стаў сьпяваць у гурце De Phazz (Нямеччына) на запрашэньне ідэоляга каманды Піта Баўмгарнэра, які выступаў прадусарам яго першага сольнага альбому. Актыўна гастралюе па сьвеце і ўдзельнічае ў міжнародных джазавых фэстывалях як сольны выканаўца. У 2014 запісаў песьню для беларускага праекту "Global Reload" на верш Анатоля Сыса.
9595 / 2
27.10.2014
I Will Go to Where I Came

I Will Go to Where I Came

Карл Фрыерсан распачынае праект «Global Reload» парталу Tuzin.fm і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», у межах якога замежныя артысты прадстаўляюць песьні на словы беларускіх паэтаў. Амэрыканскі музыка выканаў «I Will Go to Where I Came» на верш Анатоля Сыса.