Intelligency
Праект створаны ў Менску ў 2013 годзе Ўсеваладам Доўбнем і Юрыем Тарасевічам. Грае ў рэдкім стылі "тэхна-блюз". Сьпявае па-ангельску, пры канцы 2014 выдаў дэбютны беларускамоўны EP "Восень". Мае таксама відэарэліз "25 minutes of LIVE!" і дэбютны альбом "Feel the…".Techno Blues
Новы альбом «Techno Blues» ад гурту Intelligency, названым TuzinFM летась галоўным адкрыцьцём у беларускай музыцы.
Intelligency ў восьмым выданьні Belsat Music Live: «Нам захацелася пабыць Мулявінымі» (відэа)
Госьці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — Intelligency — прызнаныя адкрыцьцём 2016 году ў беларускай музыцы паводле вэрсіі парталу Tuzin.fm.
Intelligency. Прымірэнчы сынгл на Раство (прэм’ера!)
Гурт Intelligency, прызнаны адкрыцьцём году ў беларускай музыцы на прэміі «Героі году — 2016», прэзэнтуе на Tuzin.fm сынгл з будучага альбому #techno_blues — песьню «Adnoe», якая гучыць на беларускай, украінскай і расейскай мовах.
Мова
У апошнім туры аўдыёчарту ў гэтым сэзоне адзін з самых актуальных беларускіх праектаў Intelligency прадстаўляе загалоўны трэк з свайго міньёну «Мова».
Intelligency. Жывая «Mova» (прэм’ера!)
Электронны лайв-бэнд, які выдаў летась адзін з самых прыгожых альбомаў у беларускай музыцы, прадстаўляе на Tuzin.fm свой рэліз «Mova», у які ўвайшлі тры зусім новыя трэкі на беларускай мове.
Восень
Унікальны гурт зь Менску, што працуе ў жанры тэхна-блюзу, запісаў свой першы беларускамоўны EP пад назвай «Восень».
!OUT: Новы фальклёр для жыхароў мэгаполісаў (аўдыё/відэа)
Заўсёднікі сталічных бараў Усевалад Доўбня й Юры Тарасевіч паўтара году таму стварылі можа самы цікавы ангельскамоўны гурт сярод беларускіх — Intelligency, які грае ў рэдкім жанры тэхна-блюз.