Алесь Ясінскі
Баяніст, аўтар, выканаўца, кампазытар. Нарадзіўся ў горадзе Баранавічы. Адукацыю атрымліваў у сярэдней школе №21 з музычным ухілам у родным горадзе, пасьля ў Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай Акадэміі Музыкі, у самой Акадэміі Музыкі і ў Праскай кансерваторыі. Ляўрэат міжнародных конкурсаў. Пераможца фэстывалю "Бардаўская восень-2014". Удзельнік музычных праектаў у Беларусі, Чэхіі, Швэцыі (BosaeSonca, The Unlimited Trio, Fratrez, Radka Fišarová, Iva Marešová, Morph, Shum Davar). Стварае музыку да кінафільмаў і спектакляў.«Гэта неверагоднае адчуваньне!». Беларускі баяніст выправіўся ў «Касьмічнае падарожжа» (відэа)
Кампазытар і музыка Аляксандар Ясінскі прэзэнтаваў мультымэдыйны музычны праект, у якім задзейнічаныя вядомая польская сьпявачка, культавы швэдзкі гітарыст, беларускі мультыплікатар, чэскі актор і цэлы сымфанічны аркестар Праскай кансэрваторыі.
Алесь Ясінскі. Інтэрнацыянальны і навагодні (прэм’ера EP)
Пераможца «Бардаўскай восені — 2014» запісаў пад Новы год самотнік разам з расейскай сьпявачкай Аленай Мядзьведзевай і чэскай рок-зоркай Івай Марэшавай «Сьвет нібыта ўздыхнуў», які прадстаўляе на партале Tuzin.fm.
The Unlimited Trio. Бязьмежная зона (відэапрэм’ера)
Унікальны беларускі гурт прадстаўляе на Tuzin.fm відэавэрсію свайго выступу ў Праскай кінаакадэміі, якую зьняў рэжысэр Міхал Дворжак.