Kaltherzig
Праект заснаваны Аляксандрам Крупам у 2007 (да 2010 пад назвай Kalt). Грае ў стылістыцы сынты-готыка. Мае альбом "The First Cold" (2011), выдадзены ў Нямеччыне. Супрацоўнічалі з польскімі, швэдзкімі, літоўскімі музыкамі. Разам зь нямецкім гуртом Rebentisch выдалі сумесны трэк "Junkie" на беларускай мове. Пры канцы 2014 пасьля выданьня другога альбому "Greatest Love Songs Vol. 777" абвесьцілі пра спыненьне дзейнасьці.Distant Love
Лідэр гурта Аляксандар Круп прадставіў кліп на беларускамоўную песьню з ангельскай назвай «Distant Love», які быў паказаны пасьля таго, як Kaltherzig спыніў сваё існаваньне.
Rebentisch&Kaltherzig: «Мы запісалі песьню, ад якой мурашы па скуры» (cусьветная прэм’ера)
Свэн Рэбэнтыш зь нямецкага поп-вэйв праекту Rebentisch і лідэр беларускага готык-гурту Kaltherzig Аляксандар Круп прадставілі наведнікам Tuzin.fm плён сваёй сумеснай працы — беларускамоўны трэк «Junkie», што выйдзе на новай плыце немцаў.