Warsoba
Дуэт, заснаваны сьпявачкай Ірэнай Катвіцкай (Kazalpin, Diagilew Project, Akana-NHS) і лідэрам гурта Port Mone Аляксеем Варсобам у Менску ў 2015 годзе. Да 2017 году меў назву "Агата". Працуе зь беларускім народным песенным матэрыялам, выходзячы за межы звыклага фолку. Музыкі ствараюць магутны і чароўны саунд за кошт кантраснага супастаўленьня фальклору і сучасных музычных стыляў. Так старажытныя, дахрысціянскія песьні Беласточчыны і Палесься, русальныя, вясельныя і калядныя абрадавыя напевы знаходзяць унікальнае гучаньне, пагружаючы слухачоў у магічную атмасфэру новай традыцыі.Разок
Сумесны праект фольк-сьпявачкі Ірэны Катвіцкай і лідэра Port Mone trio Аляксея Варсобы выдаў на амэрыканскім лэйбле VG Label свой дэбютны альбом «Разок».
Razok
Гурт Warsoba прэзэнтуе на TuzinFM кліп на загалоўную кампазыцыю з альбому «Razok», які выходзіць на амэрыканскім «VG label».
Юр'я
Дуэт «Агата» прадстаўляе ў відэачарце на Tuzin.fm песьню «Юр’я» — твор знакавы як для беларускай сьпеўнай традыцыі, так і асабіста для яго выканаўцаў — Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы.
Agata. Прастора, якая яднае (прэм’ера)
Лідэр Port Mone Аляксей Варсоба і заснавальніца Akana Ірэна Катвіцкая прадстаўляюць на Tuzin.fm свой сумесны праект Agata, адметнасьць якога ў тым, што беларускі народны сьпеў дзейнічае на роўных з сучаснымі кампазытарскімі прыёмамі.