Кацярына Ваданосава
Сьпявачка, паэтка. Нарадзілася ў 1986 году ў Менску. Выступала з гуртом Alta mente (да 2015), пасьля заснавала сольны музычны праект. Увосень 2016 году прэзэнтавала дэбютны альбом "Мітатворчасьць". Ляўрэатка фэстываляў «Культурная эвалюцыя» (Бабруйск, 2009), «Бардаўская восень» (Бельск Падляскі, 2009), «OPPA» (Варшава, 2009) ды іншых. Арганізатарка фэстывалю аўтарскай песьні «Купалаўскія вакацыі».2288 лайкаў. Кліп Ваданосавай стаў найлепшым у вясновым чарце (відэа)
Дэбютная праца Валерыя Кандрацьева на песьню «Я іду да цябе» ў выкананьні Кацярыны Ваданосавай і Fantasy Orchestra стала найлепшым кліпам у вясновым туры відэачарту на TuzinFM.
Магічны іншасьвет Кацярыны Ваданосавай у #BML (поўнае відэа)
У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live трапляем у магічны іншасьвет Кацярыны Ваданосавай і яе Fantasy Orchestra.
Я іду да цябе
Кацярына Ваданосава прэзэнтуе на TuzinFM кліп на песьню «Я іду да цябе». Ён стаў дэбютным ня толькі для сьпявачкі, але і для рэжысэра Валерыя Кандрацьева.
Найлепшая песьня восені на TuzinFM — «Асыпае чэрвень» Кацярыны Ваданосавай (аўдыё)
Пераможцай першага туру аўдыёчарту ў сэзоне 2017/2018 стала кампазыцыя Кацярыны Ваданосавай на словы Алеся Дудара «Асыпае чэрвень белы сад», ушчэнт раскрытыкаваная аўтарамі праекту Experty.by.
Асыпае чэрвень белы сад
Кацярына Ваданосава і яе Fantasy Orchestra запісалі для праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» песьню на словы Алеся Дудара «Асыпае чэрвень белы сад».
Вясна
Гурт Fantasy Orchestra прэзэнтуе на TuzinFM самотнік «Вясна», у якім адыходзіць ад міталягічнай ды гістарычнай тэматыкі ды крыху нечакана раскрываецца з музычнага боку.
Мітатворчасьць
Першы сольны альбом сьпявачкі ўяўляе зь сябе збор мітаў і легендаў, а кожная песьня зьяўляецца кароткай казачнай гісторыяй.