Вольга Акуліч (Верасень)
Вольга Акуліч – аўтар-выканаўца песень з Мінска. У 1997 годзе атрымала гран-пры фестываля «Бардаўская восень» у Бельску Падляшскім (Польшча). Вярнулася на сцэну ў 2009 годзе з альбомам альбома «Трохкутнік». У 2010 заснавала рок-гурт «Верасень», зь якім стала фіналісткай фэсту у Варшаве «ОППА-2012». Запісала таксама з гуртом EP «Другі», альбом «Караблі» і зьняла кліп на песьню «Халодны блюз». У 2015 годзе абвесьціла аб спыненьні дзейнасьці гурта «Верасень», заснавала новы гурт «Гурт пакуль без назвы» і акустычны праект #Volha.Вольга Акуліч і Алеся Рамук скарылі прэстыжны польскі фэст «OPPA» (аўдыё)
За 35 гадоў існаваньня польскага фэсту на ім толькі двойчы перамагалі не жыхары Польшчы. У 2006 годзе галоўны прыз узяла Тацяна Беланогая, а сёлета найлепшым прызнаны дуэт Вольга Акуліч — Алеся Рамук.
Халодны блюз
Гурт Вольгі Акуліч прадстаўляе на Tuzin.fm кліп «Халодны блюз» рэжысэркі Насты Докшынай, аналягаў якому няма ў беларускай прасторы.
Караблі
У сваім новым альбоме «Караблі» Вольга Акуліч і яе праект «Верасень» робіць спробу адыйсьці ад апастылага ды малаактуальнага на сёньня жанру самадзейнай аўтарскай песьні ў бок рок-гучаньня.