Naka
Гурт на чале з сьпявачкай і акторкай Настай Шпакоўскай утвораны ў 2004. Атрымаў вядомасьць спачатку ў Расеі, дзякуючы ўдзелу ў буйных конкурсах і фэстывалях (у тым ліку “Крылья-2006” на аэрадроме ў Тушына), а таксама творчаму саюзу з гуртом “Барто”. Naka запісала альбомы “Тебе” (2005), “Пора” (2010), "Довольна" (2013). На цырымоніі “Рок-Каранацыя-2009” Наста Шпакоўская прызнаная “Рок-князёўнай”. Наста з клявішніцай Ірынай Кліменкай маюць таксама сайд-праект Naka piano.Гурту Naka — 15 гадоў: тузін цікавых фактаў, фота і песень (аўдыё)
Гурт Naka сёлета сьвяткуе 15-годзьдзе дзейнасьці. Напярэдадні юбілейнага канцэрту TuzinFM сабраў цікавыя факты пра каманду Насты Шпакоўская і склаў топ-12 беларускамоўных песень гурта.
Адыйшоўшым
Гурт Naka прэзэнтуе ў межах праекту TuzinFM «(Не) расстраляная паэзія» кампазыцыю на верш Валерыя Маракова «Адыйшоўшым».
Экспрэсія, боль і любоў. Naka ў Belsat Music Live №15
Госьці новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — рок-гурт Naka на чале са спявачкаю і акторкаю Настаю Шпакоўскай.
Naka сыграе ў праўду
Сьпявачка Наста Шпакоўская і мастачка Наста Шастак распавялі Tuzin.fm пра сумесны новы праект, які мяркуецца прэзэнтаваць у рэдкім жанры музычнага монапэрформансу.
Мая малітва
У відэачарце на Tuzin.fm бярэ ўдзел кліп на самую спрэчную песьню ў рэпэртуары гурта Насты Шпакоўскай, які зьняў рэжысэр Арцём Лобач.
Мая малітва
Запіс першага ў дыскаграфіі беларускамоўнага альбому, стаў для каманды Насты Шпакоўскай сапраўдным выпрабаваньнем, якое музыкі прайшлі годна.
Трывай
Наста Шпакоўская прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Трывай» — апошняе відэа з альбому «Мая малітва». Сьпявачка кажа, што гэта сваеасаблівая кропка, якая падкрэсьлівае асноўную задуму беларускамоўнага рэлізу.
Naka выдала беларускамоўны альбом: «Гэта не супраціў і не даніна модзе» (аўдыё/відэа)
19 студзеня адбыўся рэліз пятага студыйнага і першага цалкам беларускамоўнага альбому гурта Naka «Мая малітва».
Про любовь/Про любов/Пра любоў
Антываенная песьня «Про любовь/Про любов/Пра любоў», якую на трох мовах запісалі лідэры гуртоў Naka, «Серебряная свадьба» і Sounduk, атрымала відэаўвасабленьне. У відэачарце на Tuzin.fm бярэ ўдзел кліп рэжысэра Арцёма Лобача.
Малітва
На дзень народзінаў Янкі Купалы гурт Naka прадстаўляе на Tuzin.fm сваю новую песьню «Малітва», напісаную на словы клясыка.
Про любовь/Про любов/Пра любоў
Лідэры гуртоў Naka, «Серебряная свадьба» і Sounduk запісалі сумесную песьню на трох мовах — расейскай, украінскай і беларускай пра вайну побач і вайну ўнутры. Прэм’ера на Tuzin.fm.
Шпакоўская і Байсан зладзілі ню-фотасэт за свабоду творчага самавыяўленьня (фотасэсія)
Сьпявачка і паэт вырашылі паказаць, што з стваральніка няма чаго ўзяць, акром творчага прадукту.
Муза
Гурт Naka прадстаўляе ў аўдыёчарце сваю новую беларускамоўную песьню «Муза» на словы Алеся Плоткі, запісаную напярэдадні 10-годзьдзя каманды.
Новы ўдзельнік «Траўня» — Naka piano (відэа)
Камэрны сайд-праект сьпявачкі Насты Шпакоўскай і клявішніцы Ірыны Кліменка з гурта Naka рыхтуе на фэстываль «Травень» эксклюзіўны сэт.
Чакаем
У сёмым туры ў аўдыёчарце на Tuzin.fm удзельнічае песьня «Чакаем» у выкананьні праекту Naka piano. Cа словаў Насты Шпакоўскай пяецца ў ёй пра даўнюю мару беларусаў — «людзьмі звацца».
Задаволеным быць не забароніш
Пасьля сыходу Касі Камоцкай у дакумэнталістыку і Русі ў фальклёр Наста Шпакоўская засталася на беларускай незалежнай сцэне фактычна адзінай рок-вумэн зь ярка акрэсленай пазыцыяй.
BY YOU
У першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» гурт Naka прадстаўляе кліп, зроблены на песьню «BY YOU». Відэа, якое складаеццца з сотняў малюнкаў, стваралася цягам году.