Relikt
Заснаваны ў 1999 у Сьветлагорску. Уладальнікі Гран-Пры фэсту "Бардаўская восень" (2009), пераможца ў намінацыях "Альтэрнатыва" і "Найлепшы вакаліст" на конкурсе "Музычны спарынг" (2010), Гран-Пры і прыз глядацкіх сымпатый на фэсьце Rockowisko-2013 (Польшча), "Гурт году" на прэміі "Героі году" парталу Tuzin.fm (2013). Удзельнікі праекту "Тузін.Немаўля". Альбом "Лекавыя травы" атрымаў званьне "Альбом году" па вэрсіі Еўрарадыё, "Найлепшага рок-альбому" на прэміі Experty.by, "Найлепшага альбому" на прэміі Rock Profi, а сам гурт быў прызнаны "Артыстам году" на Rock Profi-2016. Увосень 2010 году гурт зьмяніў назву з Re1ikt на Relikt.Туман у мора
Гурт Relikt прэзентуе кліп на песню «Туман у мора» — гэта ролік пра дзяўчыну-спартоўку, што перамагае свой страх.
Дрэва жыцьця
Музыкі зрабілі рэбрэндынг і запісалі выдатны фольк-рокавы альбом, шосты ў сваёй дыскаграфіі.
Re1ikt. Моц беларускага року ў BML Premium (поўнае відэа)
У прэміюм-выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live свае зусім новыя і ўжо вядомыя песьні грае гурт Re1ikt.
Re1ikt перамог у Мэгатуры з кліпам на ўлюбёную песьню Рыгора Барадуліна
Кліп рэжысэра Ігара Гусева «Drobnieńki doždžyk» абышоў усіх у выніковым туры на TuzinFM з вынікам 1114 галасоў. Для гурту Re1ikt гэта стала трэцяй перамогай у відэачарце за апошнія чатыры гады.
Пра чорныя вочы
Гурт Re1ikt прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM кліп на песьню «Пра чорныя вочы», якая была створаная паводле апавяданьня расстралянага ў 1937 годзе пісьменьніка Міхася Зарэцкага.
Кліп Re1ikt з Ваданосавай у галоўнай ролі — найлепшы ў гэтую восень на TuzinFM (відэа)
Ролік «Дробненькі дожджык» рэжысэра Ігара Гусева перамог у першым туры відэачарту ў сэзоне 2017/2018.
Drobnieńki doždžyk
У першым туры відэачарту ў сэзоне 2017/2018 гурт Re1ikt прэзэнтуе кліп рэжысэра Ігара Гусева на кампазыцыю «Drobnieńki doždžyk», створаную паводле народнай песьні, якую любіў сьпяваць паэт Рыгор Барадулін.
Пра чорныя вочы
У межах праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» гурт Re1ikt прэзэнтуе песьню «Пра чорныя вочы», якая напісаная паводле апавяданьня Міхася Зарэцкага.
Фэн-кліп на песьню Re1ikt стаў найлепшым у сэзоне
Відэа стварыла вядоўца курсаў «Мова нанова» ў Бабруйску Алеся Лацінская без удзелу музыкаў. І менавіта гэты ролік перамог у мэгатуры на «Тузіне».
Re1ikt зрабіў песьню з прозы Міхася Зарэцкага (відэа)
Новы твор гурт прадставіў 19 чэрвеня на канцэрце ў менскім клюбе «Doodah King».
Re1ikt: «Мы выпрацоўваем новае гучаньне і новы падыход» (відэа)
Гурт неўзабаве зьбіраецца зьдзівіць сваіх прыхільнікаў новым гучаньнем. Пра гэта музыкі заявілі ў камэнтары пераможцы. Відэа на іх песьню «Хадзіла галота» стала кліпам месяца паводле галасаваньня наведнікаў TuzinFM.
Belsat Music Live №7: Re1ikt (відэа+новы анонс)
Госьці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гонар беларускай рок-сцэны, гурт Re1ikt, які атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў Беларусі і заслужыў пахвалу музычных экспэртаў за мяжою.
Кліп месяца. «Галота» дайшла!
Відэа на песьню гурту Re1ikt «Хадзіла галота» стала пераможцам 3-га туру на Tuzin.fm.
Kufar
Гурт Re1ikt прэзэнтуе новы альбом «Kufar», у які ўвайшлі песьні, напісаныя ў апошнія два гады.
Навальніца
Напярэдадні выхаду свайго альбому «Kufar» гурт Re1ikt прэзэнтуе на Tuzin.fm новую песьню «Навальніца».
Хадзіла галота
Сваё відэаўвасабленьне атрымала песьня «Хадзіла галота» з альбома «Лекавыя травы». Кліп зьнялі прыхільнікі каманды, музыкі ўпадабалі відэа і прызналі за афіцыйнае.
Vuraj i Re1ikt запісалі рок-варыянт фольк-гіту «Вэлытай, пэрэпылко» (прэм’ера)
Аўтары найлепшага рок-альбому 2015-га гурт Re1ikt і найлепшага фольк-альбому 2014-га гурт Vuraj прэзэнтуюць на Tuzin.fm сумесны самотнік «Вэлытай».
Re1ikt. Цяпер рамантычны! (аўдыё)
Пераможцы 6-га туру ў аўдыёчарце прызналіся, што вельмі перажывалі наконт таго, ці прымуць слухачы іх новы лірычны і рамантычны бок.
Лекавыя травы
У сваім новым альбоме «Лекавыя травы» гурт Re1ikt заносіць слухача ў беларускі Іншасьвет, дзе растуць цудадзейныя травы, гуляюць жывёлы надзвычайнае пекнаты ды дзеецца таінства.
Люцэрна
Гурт Re1ikt прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm «Люцэрну» — бадай што самы магічны трэк з альбому «Лекавыя травы». Пра гісторыю яго напісаньня распавядае аўтар Алесь Дземідзенка.
Толькі сьнег
Уладальнікі тытулу «Героі году — 2013» у дуэце з найлепшым саксафаністам Беларусі паклалі на музыку верш Купалы, які сучасьнікі паэта назвалі цудам.
Zrušany Sviet
На Tuzin.fm прэм’ера новага кліпа гурта Re1ikt «Zrušany Sviet». Музыкі зьнялі яго з мэтаю паказаць свой пазытыўны і драйвовы складнік.
Жураўлі на Палесьсе ляцяць
Музыкі наважыліся выканаць па-свойму ў межах праекту «Re:Песьняры» песьню «Жураўлі на Палесьсе ляцяць».
Чаго ты, лося
Героі 2013 году ў беларускай музыцы прадстаўляюць у відэачарце на Tuzin.fm свой апошні ролік на песьню «Чаго ты, лося», які паказвае каманду зусім зь іншага боку.