
Лявон Вольскі
Вакаліст, паэт, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжавальнік, мастак. Нарадзіўся 14.09.1965 у Менску ў сям'і беларускага паэта Артура Вольскага. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1984). У 1981 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта "Фаворит", які ў 1982 годзе пераназваны ў "Мрою" - адзін зь першых незалежных беларускамоўных рок-гуртоў. У 1994 ініцыяваў пераўтварэньне "Мроі" у гурт N.R.M., дзе выступаў у якасьці вакаліста, гітарыста і суаўтара песень да 2011. Пасьля выступае ў сольнай якасьці і разам з гуртом "Крамбамбуля" (з 2002). Граў таксама ў гуртах "Новае Неба" (1991-1998, клявішы, бэк-вакал), ZET (2001-2006, вакал, аўтар песень), праектах "Народны альбом", "Сьвяты вечар", "Я нарадзіўся тут" ды інш.Лявон Вольскі на ўручэньні Freemuse Award (фота, відэа)
Беларускі музыка прысьвяціў атрыманую прэмію сваёй жонцы Ганьне Вольскай, заявіў са сцэны ў Стакгольме пра праблемы са свабодай слова ў нашай краіне і выканаў песьню «Чужы» разам з эгіпецкім музыкам Рэмі Эсамам.
КЗ «Мінск» адмовіўся даваць залю для канцэрту памяці Ганны Вольскай
Кіраўніцтва Рэспубліканскага культурна-асьветніцкага цэнтру адказала арганізатарам, што ня можа прадаставіць памяшканьне для гэтага мерапрыемства.
Максім Жбанкоў: «Крамбамбуля». Чарка на пасашок
Культуроляг Максім Жбанкоў разважае над прычынамі роспуску праекту Лявона Вольскага: «Крамбамбулю» загубіла менавіта тое, што павінна было ёй дапамагчы.
Маё каханьне
Самая кранальная баляда Вольскага апошніх гадоў «Маё каханьне» атрымала сваё відэаўвасабленьне.
Шэрая кроў
У відэачарце на Tuzin.fm кліп на песьню «Шэрая кроў» з альбому Лявона Вольскага «Грамадазнаўства». Цікава, што гэта другая вэрсія кліпу на адну і тую ж песьню.
Грамадазнаўства
Жартачкі ўбок: пасьля няўцямных сольных «Куплетаў і прыпеваў», працы «Саўка і Грышка», што да музыкі ня мела аніякага дачыненьня, ды перапевак-пераробак «Драбадзі-драбада» і «Белая яблыня грому» Вольскі ўрэшце запісаў альбом-падзею. Альбом, якога ад яго чакалі з часоў «Дома культуры» N.R.M.
Шэрая кроў
Лявон Вольскі ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm прадстаўляе сваю песьню, паводле якой спачатку меркавалася назваць новы альбом «Грамадазнаўства».
Вера, Надзея, Любоў
Кліп на дуэтную песьню Лявона Вольскага і Ганны Хітрык «Вера, Надзея, Любоў» рэжысэра Матвея Сабурава бярэ ўдзел у першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў».