Стары Ольса
Гурт утвораны ў 1999 у Гомелі з ініцыятывы Зьмітра Сасноўскага, неўзабаве пераехаў у Менск. Выконвае сьвецкую, папулярную побытавую музыку сярэднявечча, а таксама аўтарскія стылізаваныя творы. Шмат у чым дзякуючы ім у Беларусі зьявілася мода на сярэднявечча і паўсталі дзесяткі калектываў, якія працуюць з такой музыкай. Узнагароды: "Рок-Карона-2002" у намінацыі "Традыцыі і сучаснасьць", 1-ае месца ў катэгорыі "Фольк-рэлізы" на цырымоніі "Містэрыя гуку" (2005). Мае 11 выдадзеных дыскаў і 6 відэакліпаў.Belsat Music Live №5: «Стары Ольса» (відэа+новы анонс!)
Госьцем пятага выданьня аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна стаў гурт «Стары Ольса» — гонар і годнасьць беларускае музыкі.
«Santa Maria» стаў альбомам месяца на Tuzin.fm
Праца гурта «Стары Ольса» атрымала другую запар перамогу ў чарце альбомаў.
«Стары Ольса»: «Калі ты ў топе, значыць камусьці патрэбны»
«Santa Maria» гурта «Стары Ольса» другі раз запар прызнаны альбом месяца на Tuzin.fm.
Ave Maria
Яны ўздымаюць забытыя пласты старадаўняй музыкі, рэканструююць музычныя помнікі даўніх дзён, бяруцца за выкананьне рэлігійных гімнаў, а ў перапынках граюць Nirvana і Judas Priest на старажытных інструмэнтах. Гонар айчыннай музыкі — гурт «Стары Ольса» ў аўдыёчарце на Tuzin.fm.
«Стары Ольса». Сярэднявечча ў топе
Рэліз «Santa Maria» ад гурту «Стары Ольса» перамог у альбомным чарце на Tuzin.fm па выніках 6-га туру галасаваньня ў сэзоне 2013—2014 гадоў.
Santa Maria
Кожная новая праца гурта «Стары Ольса» — падзея для беларускай музыкі надзвычайная. Гэтыя музыкі капаюць грунтоўна ды ўдыхаюць новае жыцьцё ў забытыя творы. Роўных ім у інтэрпрэтацыі музыкі даўніх часоў у нас проста няма.
Зьміцер Сасноўскі: «Дарэмна гідзіліся карпаратываў» (відэа)
Лідэр «Старога Ольсы» перад турам гурта ў падтрымку новага альбому, распавёў у вялікім інтэрвію пра пяць гадоў «безальбом’я», разыход з прадусарам, выступы на карпаратывах ды разыходжаньні ў гурце адносна таго, ці граць творы Metallica на старадаўніх інструмэнтах.