UltraВожык

UltraВожык

Правакацыйны беларускі музычны праект, заснаваны ў 2001 годзе .У 2003 годзе выдаў дыск «Ідэалёгія», у якім высьмяяў увядзеньне прадмету дзяржаўнай iдэалёгiі ў ВНУ Беларусі. У 2005 годзе іх песьня «Атлянтыда» патрапіла ў сьпіс найлепшых песьняў сэзону гіт-параду «Тузін Гітоў» і была выдадзеная на зборніку «Прэм’ер Тузін 2005». Кліп на песьню «Атлантыда» перамог у «Кліп-Маратоне» (2007). За ўсе гады існаваньня ўдзельнікі праекту ніколі не зьяўляліся на публіцы.
5980 / 9
21.11.2013
UltraВожык: Жахлівы сон беларускага ідэоляга (відэаінтэрвію)

UltraВожык: Жахлівы сон беларускага ідэоляга (відэаінтэрвію)

З нагоды свайго 12-годзьдзя самы таямнічы праект на беларускай сцэне 00-х UltraВожык даў эксклюзіўнае інтэрвію парталу Tuzin.fm ды яшчэ і ў відэафармаце.

5295 / 0
20.11.2013
Атлянтыда

Атлянтыда

Шырокую вядомасьць “ультравожыкам” прынесла песьня “Атлянтыда”, запісаная насуперак іміджу гурта, як сур’ёзная рок-баляда.

Тэгi: UltraВожык
3497 / 0
20.11.2013
Ідэалёгія

Ідэалёгія

Яны называюць сябе Пётар Адамавіч і Яўген Шафа-Уругвайскі і гэта яўна ня іх сапраўдныя прозьвішчы. Трэцім удзельнікам гурта яны заўжды пазначаюць “сабачку Ібрагіма”, называючы яе “ідэйным лідэрам беларускай нацыі”.

Тэгi: UltraВожык
5433 / 0
11.11.2013
Крыніца цяпла

Крыніца цяпла

У новым туры на “Тузіне Гітоў” ці не самы таямнічы беларускі музычны праект UltraВожык прэзэнтуе свой новы твор “Крыніца цяпла”. “Некаторыя кажуць, што мы, нібыта, уладу ня любім. Але ж мы за нашу ўладу паміраць гатовыя! І скардзіцца мы ня любім. Наадварот, мы лічым што нашым музыкам сёньня крытычна бракуе пазытыву. Таму нашай новай песьняй мы хочам падараваць усім трохі радасьці ды цяпла”.

Тэгi: UltraВожык
4282 / 0
11.11.2013
Спадарожнік

Спадарожнік

Пасьля зьнікненьня амаль на два гады містычны беларускі праект-інкогніта вяртаецца ў «Тузін Гітоў» з новай песьняй, якая ўжо мае скандальную гісторыю. Са словаў заснавальнікаў праекту, твор ім замовіў тэлеканал «Белсат», але пасьля ня здолеў за яго разьлічыцца. Музыкі, якія называюць сябе Пётар Адамавіч і Яўген Шафа-Ўругвайскі, кажуць, што пасьля гэтага сталіся лукашыстамі.

Тэгi: UltraВожык
4994 / 0
11.11.2013
Клёва касманаўту

Клёва касманаўту

У новы 2010 год нечаканы падарунак слухачам зрабілі знаныя кансьпіратары Пётар Адамавіч, Яўген Шафа-Ўругвайскі і сабачка Ібрагім з UltraВожыка, выдаўшы новую песьню з аптымістычнай назвай «Клёва касманаўту!».

Тэгi: UltraВожык
15137 / 0
11.11.2013
Das Дзед-Барадзед

Das Дзед-Барадзед

Праект UltraВожык узяў за абавязак выдаваць па інтэрнэт-сынгле на год. Новы твор ад таямнічага праекту, які завецца «Das Дзед-Барадзед».

Тэгi: UltraВожык