Песьняры
Вакальна-інструмэнтальны ансамбаль, які стварыў Уладзімер Мулявін у 1969 (да гэтага зваўся "Арбіта-67", "Лявоны"). Першапачаткова рэпетуар базаваўся на апрацоўках беларускіх народных песень, а таксама творах на вершы беларускіх паэтаў. Як непадзельны калектыў існаваў да 1998 году. Сярод самых выбітных альбомаў - "Ты мне вясной прысьнілася", "Перапёлачка", рок-опэра "Гусьляр", цыкль "Праз усю вайну".Я ліцьвін
Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песьняры» прэзэнтуе ў першым туры аўдыёчарту сэзону 2018—2019 песьню «Я ліцьвін», безумоўны посьпех іх новага альбому.
Продолжение
Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песьняры» выдаў новы альбом «Продолжение», выхад якога прысьвечаны 15-годзьдзю сучаснага складу калектыва.
«Песьняры» па законе ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
Госьцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў дзяржаўны ансамбль «Песьняры», які лічыцца адзіным афіцыйным пераемнікам ансамблю пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна.
Памерла Сьвятлана Пенкіна — жонка Ўладзімера Мулявіна
Пра яе сыход стала вядома 20 кастрычніка. Пакуль невядомая дата і прычына сьмерці.
Прысьвячэньне Майстру
Сёньняшнім «Песьнярам» наканавана няспынна блукаць сярод вербаў і бярозаў, кветку-папараць шукаць ды сьпяваць пра Купалінку ды Кацярынку ў адной і той жа манеры. Работа такая.
Вясна прыйшла
Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песьняры» прэзэнтуе на Tuzin.fm сваю новую песьню «Вясна прыйшла», якая мае ўвайсьці ў новы альбом «Благаславі маці».
Кіна!OUT: Фільм «Песьняры» — між перамогай і забаронай (рарытэтнае відэа!)
На Tuzin.fm глядзім фільм «Песьняры», зьняты ў 1971 годзе рэжысэрам Уладзімерам Арловым. Стужка ў той час сталася для гледачоў такім жа шокам, як запісы «Бітлз».
Уладзімер Арлоў. Безь «Песьняроў» мы былі б іншымі (прадмова да праекту «Re:Песьняры»)
1 верасьня спаўняецца 45 гадоў «Песьнярам», безумоўна галоўнаму беларускаму гурту сучаснасьці. З гэтай нагоды партал Tuzin.fm, кампанія «Будзьма беларусамі» і фонд «Вяртаньне» прадстаўляюць праект-прысьвячэньне «Re:Песьняры». Прадмову да яго напісаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў.
«Re:Песьняры» як прыгода, выпрабаваньне і экспэрымэнт. Частка 4
Заключная частка эсэ распавядае пра рашэньне Сьвятланы Пенкінай аб забароне да ўсялякага выкарыстаньня твораў аўтарства Ўладзімера Мулявіна і таму, што мы будзем рабіць з гэтай нагоды.
«Re:Песьняры» як прыгода, выпрабаваньне і экспэрымэнт. Частка 3
«Зьмянілі мяне крыху, але не пакалечылі», — сказаў Ігар Лучанок, паслухаўшы вэрсію гурта Re1ikt… У трэцяй частцы эсэ размова пойдзе пра праслухоўваньне праекту «Re:Песьняры» з аўтарамі, спадкаемцамі аўтараў і выканаўцамі арыгінальных вэрсіяў.
«Re:Песьняры» як прыгода, выпрабаваньне і экспэрымэнт. Частка 2
Праект «Re:Песняры» даў нагоду дасканала разабрацца з тым, каму належыць багатая творчая спадчына ансамблю Мулявіна, колькі існуе складаў «Песьняроў», якім чынам афіцыйна атрымаць дазвол на выкарыстаньне твораў для новых творчых праектаў і колькі гэта каштуе сілаў і грошаў.
«Re:Песьняры» як прыгода, выпрабаваньне і экспэрымэнт. Частка 1
Галоўрэд Tuzin.fm і прадусар праекту «Re:Песняры» Сяргей Будкін напярэдадні прэм’еры распавядае пра пэрыпэтыі, зьвязаныя з рэалізацыяй гэтай задумы.
«Re:Песьняры — нагода яшчэ раз гучна заявіць пра нашу культуру!»
Удзельнікі залатых складаў ансамблю «Песьняры», заслужаныя артысты Беларусі Ўладзіслаў Місевіч, Анатоль Кашапараў, Валеры Дайнэка і Ўладзімір Ткачэнка пазнаёміліся з праектам «Re:Песьняры» і вынесьлі свой вэрдыкт.
Ігар Лучанок ухваліў праект «Re:Песьняры»
Слынны беларускі кампазытар падтрымаў ідэю праекту «Re:Песьняры» і даў згоду беларускім музыкам на выкананьне песень свайго аўтарства.
Музычны кіраўнік «Песьняроў» зачараваўся Палінай Рэспублікай
Песьня «Кацярынка маладая» ў выкананьні «Песьняроў» другі раз запар перамагла ў аўдыёчарце на Tuzin.fm. Пра элемэнт нечаканасьці, а таксама пра адкрыцьцё Паліны Рэспублікі і адраджэньне фэсту «Маладэчна» распавёў музычны кіраўнік ансамблю Раман Козыраў.
«Песьняры»: «Самае важнае галасаваньне ў глядацкай залі»
Гурт «Песьняры» з абсалютна новай песьняй «Кацярынка маладая» атрымаў перамогу ў 15 туры аўдыёчарту на Tuzin.fm.
Кацярынка маладая
Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песьняры» прадстаўляе ў новым туры на Tuzin.fm свой новы аўтарскі твор. Песьня «Кацярынка маладая» стала лягічным працягам сэрыі песень, у якіх апяваецца дзявочая прыгажосьць.
Краса і сіла беларускага року адкажа «Песьнярам»
Партал Tuzin.fm разам з фондам «Вяртаньне» і кампаніяй «Будзьма беларусамі!» абвяшчаюць пра пачатак праекту «Re:Песьняры». 12 беларускіх выканаўцаў розных жанраў запішуць свае вэрсіі абраных песень ансамблю «Песьняры».
«Вясёлых жабракоў» вярнулі зь небыцьця
Адна з самых супярэчлівых праграмаў «Песьняроў» на словы Робэрта Бэрнза перазапісана на сучасны лад. Мулявіну з Паліводам карцела складаных музычных формаў, маштабных арт-рокавых палотнаў, а публіка патрабавала «Вологду» ды з прахалодай успрымала падобныя экспэрымэнты. Спадзявацца, што праграма стане гітом сёньня, таксама не выпадае.