HandmadE
Утвораны ў 2009 у Менску вакалістам Яўгенам Валошыным і гітарыстам Андрэем Маркуцам («Рэй», Neo). Асноўную частку тэкстаў піша паэт Глеб Лабадзенка. У першы час выступаў пад назвай Jab Club. Грае ў стылістыцы «ўрбаністычнага рэгі» і джаз-року. Дэбютны альбом «DEMO. The Music from Unfreedom» прэзэнтаваў на Tuzin.fm (у СD-вэрсіі мае назву «На вачах тваіх»).Мітушэньні
У 8-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm у сэзоне 2016/2017 гурт HandmadЕ прэзэнтуе песьню «Мітушэньні», напісаную і запісаную ў творчым дуэце Яўгена Валошына і Ўладзімера Пыльчанкі.
Нямое кіно
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm, які стартуе 9 студзеня, гурт HandmadE прэзэнтуе сваю новую песьню «Нямое кіно», адрынутую некаторымі дзяржаўнымі радыёстанцыямі і ўпадабаную прыхільнікамі на канцэртах.
Толькі разам
У новым туры відэачарту на Tuzin.fm гурт HandmadE прадстаўляе кліп на песьню «Толькі разам» аўтарства Інгі Купчынай, дызайнэра, фатографа ды ўладальніцы салёну прыгажосьці. Словы напісаў Глеб Лабадзенка.
HandmadE зьдзівіць на «Траўні» (аўдыё, відэа)
Пасьля невялікага перапынку ў сваёй дзейнасьці гурт HandmadE вяртаецца на сцэну. На фэстывалі «Травень» музыкі зьбіраюцца зьдзівіць сваіх прыхільнікаў.
Бег па канатах
Гурт HandmadE прадстаўляе ў трэцім туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm сваю новую песьню «Бег па канатах», запісаную дуэтам зь Віталём Гурковым, шчырым беларусам і дзевяціразовым чэмпіёнам сьвету па тайскім боксе.