Палац
Гурт утвораны ў 1992 ў Менску. Першая назва - "Дворец кукурузных палочек". Пачынальнікі стылю "фольк-мадэрн" у беларускай музыцы (традыцыйны фальклор, аранжаваны ў адпаведнасьцю з актуальнымі музычнымі тэндэнцыямі з выкарыстаньнем сэмплаў). З "Палацу" пачалі кар'еру Ю.Выдронак, В.Круглова, З.Вайцюшкевіч. Некаторыя ўзнагароды: ляўрэаты конкурсу Dickovery France International (1993), "Традыцыі і сучаснасьць" (Рок-Каранацыя-95 і 96), "Кліп году" (2001, "На турэцкіх палях"), "Найлепшы фольк-альбом году-2012" на Experty.byКоцік-бомж
Да Міжнароднага дня абароны жывёлаў — World Animal Day, які адзначаецца 4 кастрычніка, гурт «Палац» прэзэнтуе на TuzinFM новы самотнік «Коцік-бомж» і афіцыйнае лірык-відэа да гэтай песьні.
«Кола» на вяршыні! (аўдыё+відэа)
Славуты гіт гурта «Палац» у выкананьні Алега Хаменкі і ў апрацоўцы гурта Apple Tea стаў пераможцам адмысловага джазавага туру на TuzinFM.
Кола грукатала
У зімовым туры на TuzinFM возьме ўдзел песьня «Кола грукатала» ў джазавай апрацоўцы, якую Алег Хаменка выканаў з гуртом Apple Tea.
«Палацу» — 25! Алегу Хаменку — 50! (25 фота/відэа + 25 найлепшых песень)
Да дзьвюх юбілейных датаў Tuzin.fm сабраў самыя красамоўныя факіы, фота, відэа і песьні Алега Хаменкі ды гурту «Палац».
Добра песьня
Гурт «Палац» прэзэнтуе на Tuzin.fm «Добру песьню» — пазытыўны твор, напісаны ў абставінах ня надта спрыяльных для весялосьці.
Раптоўная Калядка ад гурта «Палац» (аўдыё-прэм’ера+конкурс!)
Алег Хаменка з гуртом «Палац» напярэдадні вялікага канцэрту ў Re:Public запісаў новую песьню. Хто здагадаецца, якім творам натхніўся музыка, атрымае каштоўны прыз ад Tuzin.fm.
Шэрая поўсьць
Гурт «Палац» прадстаўляе ў пятым туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm свой аўтарскі твор «Шэрая поўсьць», які часта блытаюць з народным сьпевам.
«Палац»: «Ушанаваць рух ад мінулага да будучыні» (відэа)
Гурт «Палац» запрашае жыхароў сталіцы адзначыць Каляды ў клюбным фармаце. Канцэрт «Каляды ў вялікім горадзе» адбудзецца 6 студзеня 2014 году ў Re:Public.