Юры Несьцярэнка
Нарадзіўся 26.06.1965 у вёсцы Прыбор Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Музычную кар'еру пачаў у 1982, калі стварыў гурт "Последний шанс", граў таксама ў гуртах "Рок-транс-авто" (Менск), "Тутэйшыя" (Менск-Полацак), "Ринко" (Магілёў) ды інш., супрацоўнічаў з гуртом "Крама". З пачатку 00-х выступае з двума складамі - гуртом White Night Blues (Бялынічы) і Nestarы Band, а таксама ў сольнай якасьці. Мае ў дыскаграфіі 8 альбомаў.Альбом месяца — «Сьвята на дваіх» Юрыя Несьцярэнкі
У першым туры альбомнага чарту перамог альбом дуэтаў «Сьвята на дваіх» Юрыя Несьцярэнкі, у запісе якога паўдзельнічалі гурты «Крама», «Палац», Пётар Ялфімаў, Вольга Акуліч, Ілона Карпюк ды іншыя выканаўцы.
Сьвята на дваіх
Юры Несьцярэнка сам сабе зрабіў падарунак да 50-годзьдзя і выдаў альбом «Сьвята на дваіх» у вельмі рэдкім і дужа смачным фармаце — дуэтным. Тут сабраныя самыя важныя, галоўныя і кранальныя рэчы — свае і адна чужая, выкананыя зь вядомымі і ня дужа выканаўцамі.
«Сьвята на дваіх». Альбом дуэтаў ад Юрыя Несьцярэнкі (прэм’ера)
Знаны бялыніцкі блюзмэн і гітарыст на сваё 50-годзьдзе прадстаўляе на Tuzin.fm альбом дуэтаў, у якім узялі ўдзел Пятро Ялфімаў, Ілона Карпюк, гурты «Крама» і «Палац».
Аэрапланы ў вырай
Альбом «Аэрапланы ў вырай» карціць назваць найлепшай працай у дыскаграфіі Несьцярэнкі. У яго ўвайшлі восем трэкаў, падабраныя адзін да аднаго, складзеныя і выкананыя на найвышэйшым узроўні.
Месца, дзе шукаюць шчасьця. Новы альбом Несьцярэнкі (інтэрнэт-прэм’ера)
Юры Несьцярэнка прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы альбом «Аэрапланы ў вырай», песьні да якога запісваліся цягам пяці год.
Мора зімы
Франтмэн гуртоў White Night Blues і Nestary Band Юры Несьцярэнка прэзэнтуе ў чарце на Tuzin.fm кампазыцыю «Мора зімы» са свайго новага сольнага альбому «Аэрапланы ў вырай».