Camerata
Вакальная група ўтвораная ў 1986 у Менску. Выконвае акапэльныя творы з ужываньнем мікрафоннай апрацоўкі галасоў, імітацыі гучаньня натуральных інструмэнтаў на аснове джазавага фразаваньня. У рэпэртуары - пераважна беларускамоўныя аўтарскія творы. Выступае ў сольнай якасьці, а таксама ў якасьці запрошаных вакалістаў у вядомых артыстаў. З 1989 дае вялікія сольныя канцэрты і выступае на вядучых джаз-фэстах. Мелі гастролі ў ЗША, Блізкім Усходзе, Эўропе. Ляўрэаты вакальнага конкурсу ў Грацы (Аўстрыя, 2000).Паміж небам і зямлёй
У аўдыёчарце на TuzinFM бярэ ўдзел жывая вэрсія кампазыцыі «Паміж небам і зямлёй» гурту «Камэрата», у якой музыкі выказваюць свой погляд на ўладкаваньне Сьвету. Цікава, што пры ўсёй грандыёзнасьці задумы і музычнай складанасьці твору, у ім ня выкарыстана аніводнага слова і аніводнага інструмэнту.
Camerata. Калядны сэт у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)
У новым выданьні Belsat Music Live не прагучаць ані электрычныя, ані акустычныя інструмэнты, але пры гэтым адбудзецца сапраўднае музычнае сьвята! Гасьцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў гурт «Камэрата».
!OUT: апошні выдых авангарднай рэвалюцыі часоў Адраджэньня (рарытэт!)
На праваслаўны Вялікдзень Tuzin.fm прэзэнтуе рарытэт ад вакальнага бэнду «Камэрата», які ніколі не выдаваўся і не зьмяшчаўся ў сеціве — эпахальны канцэрт-прэзэнтацыя праграмы «Бог сярод нас», які прайшоў у Белдзяржфілярмоніі 21 год таму.
!OUT на Раство: Camerata прадстаўляе новы твор у абноўленым складзе (аўдыёпрэм’ера)
Унікальны беларускі калектыў прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы твор «На Раство» ў абноўленым складзе, які заставаўся нязьменным 20 гадоў. Camerata пакінулі Тацяна Дробышава ды Ігар Мельнікаў. Новым удзельнікам каманды стаў Піліп Сьмялоў.
!OUT: Camerata паміж небам і зямлёй (відэа)
Агляд фантастычнага альбому Camerata ад Віктара Сямашкі. Вакальны сэптэт прапанаваў захапляльнае падарожжа па Эўропе, на Блізкі Ўсход і Афрыку, але Беларусь — перадусім.