
Можна быць найлепшым!
Песьня "Можна быць" двойчы перамагла ў чарце на ТГ у музычным сэзоне 2005/2006 і ўвайшла ў топ-12 галоўных беларускіх гітоў году.
Зь песьняй «Можна быць» чатыры тыдні запар трымаў першае месца на «Тузіне Гітоў». Лідэр гурту Андрэй Клімус расказвае пра песьню: «Твор — пра неабмежаванасьць магчымасьцяў і шляхоў самаўдасканаленьня: мы можам быць большымі, чым ёсьць, калі жывём пошукам новага і незвычайнага».
На «Можна быць» «Сьцяна» зьняла відэакліп — такім чынам гурт выкарыстаў узнагароду за другое месца на фэсьце «Генэралы айчыннага року». Хлопцы аднесьлі кліп на «Першы музычны», там яго адмовіліся браць у ратацыю, палічыўшы «бессэнсоўнай нарэзкай кадраў». «А мы там папросту стварылі эфэкт старой кінастужкі», — кажа А.Клімус.
«Сьцяна» мае пакуль толькі адзін альбом, выдадзены ў 2002 г., і зьбіраецца запісваць новы дыск. Канцэртаў у Польшчы толькі за гэтае лета ў «Сьцяны» было болей, чым менскіх за ўсе шэсьць гадоў існаваньня.
з архіву ТГ, 2005 год
Можна быць
Словы А. Клімуса
Музыка Sciana
Можна быць першым,
Можна найлепшым,
Можна памежным
Цi незалежным.
Можна быць новым,
Можна няўлоўным
Цi памяркоўным
Можна быць.
Кожны з нас – розны.
Адшукаць можна
Рана цi позна
Лепшае ў кожным.
Непераможным
Можа стаць кожны.
Можна быць большым,
Можна быць...
Можна спазьнiцца,
Можна спынiцца,
Можна забыцца
Цi разгубiцца.
Можна загнацца,
Можна зламацца
Цi надарвацца.
Можна быць.
Кожны з нас – розны.
Адшукаць можна
Рана цi позна
Нешта -- у кожным.
Непераможным
Можа стаць кожны.
Можна быць большым,
Можна быць...
КАМЕНТАВАЦЬ