Сьлёзы пад дажджом
3714 / 0
10.11.2014

«Сьцяна» палягчэла

Гурт «Сьцяна» прэзэнтуе ў новым туры на ТГ сваю новую песьню «Сьлёзы пад дажджом» — зусім нехарактэрную для ранейшай творчасьці берасьцейскай каманды. Адмыслова мы не намагаліся аблегчыць гучаньне, так выйшла, што яна атрымалася „лайтавай“, - кажуць музыкі.

Нягледзячы на абяцаньні, якія даюць музыкі зь «Сьцяны» штогод, іх новы альбом яшчэ ў працы. Неглядзячы на тое, што гурту сёлета спаўняецца 10 гадоў і ён ужо даўно ходзіць у хэдлайнэрах беларускіх рок-фэстаў, у дыскаграфіі каманды толькі адзін альбом — «Рыфы лёсаў» (2002). Затое штогод «Сьцяна» выбухае з адным сваіх гітоў. Сем гадоў таму гэта быў іх кавэр на N.R.M. «Я еду», які самі «энэрэмаўцы» прызналі лепшым за арыгінал, на наступны год — «Вясна.by». Іх песьні — заўжды былі ў лідэрах на «Тузіне Гітоў». Апошняя зь іх — «Калыханка» трапіла ў лік найлепшых песень сэзону 2007—2008. Дарэчы, па новых заўпэўніваньнях, новы дыск «Сьцяны» ўжо практычна гатовы і цяпер музыкі шукаюць годнага выдаўца.

Іх новы твор — «Сьлёзы пад дажджом» зусім не падобны да колішніх гітоў. Да такой ступені, што музыкі ўжо чакаюць ад сваіх прыхільнікаў абвінавачваньняў у «папсеніі». Але самі заяўляюць: «Адмыслова мы не намагаліся аблегчыць гучаньне, так выйшла, што яна атрымалася „лайтавай“. Але ўсім спадабалася, таму мы яе ня толькі ўзялі ў рэпэртуар, але і здымем на яе кліп». Кліп якраз здымаецца гэтымі днямі. Адмыслова для гэтага рэжысэр Анатоль Вечар выправіўся з сваёй здымачнай групай у Берасьце.

«Сьцяна» па-ранейшаму актыўна канцэртуе і па-ранейшаму ня ў Менску. На пачатку красавіка яны далі сольны канцэрт у Варшаве, а 26-га красавіка выступяць у родным горадзе ў межах музычнай акцыі, прысьвечанай Чарнобылю.

Сьцяна — Сьлёзы пад дажджом (словы — Андрусь Клімус, музыка гурта). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

SB, ТГ (з архіву 15.04.2009)

Сьлёзы пад дажджом

Словы А. Клімус

Музыка Sciana

Мы згубіліся з табой

Ў рок’н’роле з галавой.

Самы першы эма-бой – 

Віктар Цой заўжды герой.

Я хацеў спытаць цябе

Рок’н’рол alive ці не?

Панкі dead, Боб Марлі хой.

Гэты горад сёньня твой.

Гэты рытм і гэты рыф

Просты, быццам ctrl shift.

У трэк-ліст дадаў Нірвану – 

Нечакана.

Мы згубіліся з табой

Ў рок’н’роле з галавой.

Нехта dead, а нехта хой.

Паміж імі мы з табой. 

Можна верыць, можна жыць,

Можна быць альбо забыць.

Гэта ўсё цяпер тваё,

Быццам сьлёзы пад дажджом.

Тэгi: