Сьвята ў вёсцы
1999 / 0
15.01.2015

Японскі Вайцюшкевіч

У 2005 годзе ў чарце на "Тузіне Гітоў" Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіў сваю новую песьню "Сьвята ў вёсцы", якая ўвайшла ў праграму "Месяц і Сонца".

"Сьвята ў вёсцы" - пераклад на беларускую вядомая японскай народнай песьні. Менавіта зь іх складаецца новая праграма Вайцюшкевіча. Верш пры канцы чытае Адам Глёбус.

Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Сьвята ў вёсцы (народныя, японская, аранж.З.Вайцюшкевiч, пераклад А.Камоцкi, М.Тацумi)

У вёсцы гаспадарыць барабан з дудой,

Зьбіраемся на сьвята ўсёю грамадой.

Дон-дон...

Дзячым Бога, славім Бога песьняю сваёй.

Даў слета нам Божа шчодрыя палі,

І мы зь цяжкою працай справіцца змаглі.

Дон-дон

Пасьля працы танцы скачуць на ўсёй зямлі.

А ў сьвеце, дзякуй Богу восень і спакой,

Ёсьць, што на стол паставіць доўгаю зімой.

Дон-дон

Дзячым Богу, славім Богу песьняю сваёй.

ТГ, з архіву 2005