Ян Маўзэр: «Будзь са мной злой» (прэм’ера!)
Новы праект Янкі Маўзэра «МАМА» прадстаўляе на Tuzin.fm сьвежы трэк «Будзь злой», які возьме ўдзел у апошнім туры ў музычным сэзоне 2014—2015.
Колішні лідэр гурта Mauzer прадставіў свой праект «МАМА» год таму песьняй «Вам!», якая цяпер уваходзіць у тройку самых запатрабаваных беларускіх гітоў на Tuzin.fm за ўвесь час. З таго моманту новы гурт Яна Маўзэра перад публікаю так і не зьявіўся, затое плённа працаваў у студыі. Адзін зь сьвежых трэкаў музыкі прадстаўляюць у 16-м туры аўдыёчарту.
«Гэтая песьня была напісаная ў 2012 годзе ў Кіеве. Я не прыхільнік тлумачэньня сэнсу сваіх твораў на словах, зьнікае фішка ў такім разе. Песьня для мяне — гэта спроба па-іншаму паглядзець на зразумелыя рэчы, таму лічу, што слухачу будзе цікава разгадаць код, а ня проста ўзяць у рукі ўжо сабраны кубік-рубік, нібы школьную хрэстаматыю пачытаўшы», — кажа Ян пра кампазыцыю «Будзь злой» і прадстаўляе людзей, зь якімі ён працуе ў межах праекту і якія вызначаюць яго гучаньне.
«Перш за ўсё — гэта гітарыст Сяргей Нікалайчанка. Чалавек, які граў трэш у 80-я, папсу з Анжалікай Агурбаш і „Віртуальнымі тэхналёгіямі“ ў 90-я й нулявыя, а цяпер грае са мной. Чаму я бясконца рады. Басістам у нас Уладзімер Развадоўскі. Мультыінструмэнталіст і разумны пазытыўны чалавек, які дакладна адчувае, што й як трэба сыграць. Акрамя нас, грае таксама на клявішах у „Без билета“. І нягледзячы на свой зусім малады ўзрост, пасьпеў ужо пабыць удзельнікам Yellow Brick Road, ансамбля Ларысы Грабалёвай. Бубнач — Арцём Крышчановіч. Таксама мультыінструмэнталіст — гітара, скрыпка, фартэпіяна, містэр інтэлігентнасьць і спакой. Да „Мамы“ граў у „Тэзаўрус“ і „Скімэн“. Нарэшце, запіс, зьвядзеньне, майстраваньне, клавішы — Уладзімер „Kolxz“ Селядцоў — колішні гітарыст Mauzer — мой верны баявы таварыш. Чалавек складаны, тонкі й глыбока таленавіты».
ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ПЕСЬНІ НА КАНАЛЕ TUZIN. STREAMING_BELARUS НА SOUNDCLOUD
Пакуль музыкі вызначаюць свой стан, як «набіраньне моцы». У працы ў іх знаходзіцца яшчэ некалькі трэкаў і яны ўжо гатовы прадставіць праект ужывую. Выступ гурта «МАМА» ў Менску плянуецца на восень-2015.
МАМА — Будзь злой (музыка Яна Маўзэра і Сяргея Нікалайчанкі, словы Яна Маўзэра). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
Будзь злой
Будзь са мной злой, калі ласка,
Каб высахла імя твайго мора,
Каб памяць не разрывала на часткі
І не душыла гальштукам чорным.
Сябар, ты мне паняшчасьціў,
Замкні на ключ свае дзьверы,
У нас з табой няма часу —
Твой цень забудуць шпалеры.
Будзь са мной злой, калі ласка,
Бо падушка яшчэ табой пахне,
Бо агульная зубная паста
Яшчэ на палічцы ў ванным.
Будзь са мной злой, калі ласка,
Бо адзін я ў чужым горадзе.
Будзь, каб я ня быў плаксам,
Каб трымаў сваё сэрца ў холадзе.
Неяк не кранула( Можа паслухаць трэба
слухайце, а чаму "злой", а не "злы"? што гэта за форма прыметніка такая?
жаночы род
тады ўжо "будзь са мной злая"
А як жа творны склон, ён горшы за астатнія?
столькі часу маўчаць, каб выдаць такую... хрэнь.
дзе дзёрзкасьць старога Маўзэра, дзе эмоцыя?
але гэта - абы што.
Napeuna, treba nejkiya rechy spachatku perazhyc, kab zrazumec, dze emocyja. Adchuvaecca, shto Jan dakladna "vyras" i jak tvorchy chalavek, i jak chalavek zvychajny.
Dzjakuj jamu vjaliki za taki tvor. Kranula amal da slez!
жадаю ўсім не атрымліваць такога "досведу" ))
Паслухайце Sweet Peaple якую спявала Алёша на Еурабачаннi... Прыкметныя алюзii))) Не..?
шляпа..)
Трохі нагадала расійскага спевака Аляксандра Серова па аранжыроўках і вакале ў апошнім прыпеве.
Лепш на расейскай бы сьпяваў..мову як быццам з сябе сілком цягне(((
Дзякаваць Богу, Янка пяе ня так як варона. Вось ад варонінай манеры на ваніты цягне.
Беларусы такія беларусы.
І я тут не пра мову дакладна, а пра выкананне! Як быццам Вам не прыемна сьпяваць увогуле!...І любы добры музыка ўспрымае крытыку спакойна, а не піша свае "фі" у асабістыя блакуючы адказы! Куды ўжо ніжэй...
Кажу прылюдна: лічу вас неталенавітай, таму вашае "абсіраньне" - тое, што вы памылкова называеце крытыкай - для мяне не зьяўляецца аўтарытэтным меркаваньнем)
У вас каша ў галаве: то мова сілком зь мяне цягнецца (адсюль і парада, каб сьпяваў па-расейску), то, аказваецца, выкананьне ў мяне непрыемнае))) Здайце ж аналізы на гармоны)
Не, ну аб чым размова! Тут жа видавочна - чалавек сышоу часова з музыки, наведау Эуропу талерантную, аб чым сведчыць и манера спевау, и змест (будзь злой, адшлёпай мяне и г.д.), прасякнууся тамашняй рэчаиснасцю, паслухау Muse. Так што тут усё красивенька паёт, а вы быдла непанимаюшчае.
КАМЕНТАВАЦЬ