Колькі
11583 / 2
17.10.2015

Сяргей Доўгушаў: «На душы пратэст. Набалела» (прэм’ера)

Лідэр фольк-фармацыі Vuraj нечакана нават для самога сябе запачаткаваў рок-праект S.D. Песьню «Колькі» музыка прадстаўляе на Tuzin.fm.

Cяргей запісаў кампазыцыю «Колькі» разам зь Ігарам Давыдавым з гурту Nevma ды вядомым магілёўскім бубначом Аляксеем Палаўчэням. Песьня нарадзілася абсалютна спантанна ды ў той жа вечар была запісаная. «На душы пратэст. Набалела. Пачынаю сьпяваць рок», — з гэтымі словамі Доўгушаў даслаў яе на азнаямленьне наведнікам Tuzin.fm. Верш да песьні «Колькі» ўзяты з Анатоля Сыса.

«Дзіўная гісторыя выйшла. Сустрэліся на мінулым тыдні ў Магілёве з маім даўнішнім сябрам Ігарам Давыдавым. Тусілі, гутарылі, вячэралі ў яго ў xаце. Вырашылі паспрабаваць нешта. Знайшлася нейкая вельмі просьценькая, але неблагая апаратура, гітара, бас, бубны. Тут яшчэ завітаў наш знаёмы бубнач Аляксей Палаўчэня і мы пачалі граць. Быў драйв, эмоцыя. Вельмі xацелася як мага xутчэй гэта зафіксаваць. Запісалі песьню амаль што за 30 xвілін. Тры дублі. І вось што атрымалася», — распавядае Сяргей.

Ня выключана, што рок-праект Сяргея Доўгушава атрымае працяг. Дарэчы, у лідэра гурта Vuraj ужо быў досьвед працы на рокавай сцэне, калі ён пэўны час быў вакалістам гурта Re1ikt.

Песьня «Колькі» возьме ўдзел у трэцім туры аўдыёчарту на Tuzin.fm у сэзоне 2015—2016.

Прэм'ера на канале Tuzin.Streaming_Belarus na Soundcloud

S.D. — Колькі (музыка Сяргея Доўгушава, словы Анатоля Сыса)

 

Колькі нашай крыві

Рэкі сплывілі ў моры?..

Колькі нашага поту

Увабралі разоры?..

                          

Колькі нашага шчасьця

Ліхадзеі раскралі?..

Колькі нашых каханак

Паланянкамі сталі?..

 

Колькі нашай любові

Не спазнала Радзіма?..

Колькі вояў-сыноў

Не счакала радзіна?..

 

Колькі, колькі, дык колькі ж

Сваё крэўнае траціць?

За дзяцей, каб адплакаць —

Не стае сьлёз у маці.

 

Колькі, колькі, дык колькі ж

Адмаўляць сабе ў праве

Шанаваць сваё месца

На чырвонае лаве?

КАМЕНТАРЫ:

  • yadzi / адказаць
    13.10.2015 / 10:03

    Прыемная навіна. Адчуваюцца эмоцыі, выдатны тэкст! Канец кампазіцыі мне падаўся нечаканым - вельмі сакавіты, драйвовы твор, але абрываецца неяк у канцы... Так просіцца нейкі гітарны саляк! Вядома - створаны быў спантанна. Рок-н-рол мусіць жыць! Вурай таксама! Дзякуй музыкам

  • Alena Rebkavets
    Alena Rebkavets / адказаць
    27.11.2015 / 21:47

    Цікава атрымалася! Хачу, каб быў працяг такі ж гарманічны і яркі.

  • КАМЕНТАВАЦЬ