Navi. Новы год тут, новы год там! (прэм’ера)
Гурт Navi прадставіў новую песню, запісаную для праекту «Новае пакаленьне на Новы год».
«Нам вельмі хацелася перадаць цёплыя і пазытыўныя пачуцьці, зьвязаныя з гэтым сьвятам. У Новы год чалавек павінен адкінуць усё дрэннае, што адбывалася за год, пакінуць у думках толькі найлепшае, выказаць падзяку за гэта і накіравацца ў Новы 2016, перагарнуць старонку!» — кажуць Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук. Адмыслова для праекту «Новае пакаленьне на Новы год» яны напісалі зусім новы твор. Меркавалася, што Navi прасьпяваюць яго разам зь сьпеваком Юзары, прадстаўніком Беларусі на сёлетнім конкурсе «Эўравізія». Музыкі правялі нават некалькі рэпэтыцыяў і былі гатовыя да запісу, але за дзень да здымак, Юзары нечакана адмовіўся ад удзелу ў праекце. Сам сьпявак патлумачыў гэта тым, што мае кантракт зь Белтэлерадыёкампаніяй.
Але песьня безь Юзары нічога ня страціла — Navi самі нішто зь сябе дуэт. Арцём і Ксюша зь нецярпеньнем чакаюць Новы год, які вельмі любяць. «Наогул, склалася традыцыя апошнім часам адзначаць Новы год у іншых краінах, але пры гэтым абавязкова вяртацца дамоў! Мінулы год сустрэлі ў Бэрліне, напрыклад. Нам цікава глядзець як адзначаюць гэтае свята іншыя ды самім весяліцца!» — кажуць музыкі.
Песьня «Новы год» была запісаная для праекту «Новае пакаленьне на Новы год», відэавэрсію якога можна паглядзець у ноч з 31 сьнежня 2015 на 1 студзеня 2016 году на тэлеканале «Белсат». Пачатак этэру ў 23:15 (па беларускім часе).
Navi — «Новы год» (музыка і словы Арцёма Лук’яненкі)
Tuzin.fm
Нечакана год мінуў
Старонкі жыцьця перагарнуў
Толькі лепшае пакінь
Фотаздымкі ў руках тваіх
Пр.
Новы год тут, новы год там
Да нас прыйшоў ён
Новы год тут, новы год там
Да нас прыйшоў ён
Вецер хуткі, мы за ім
Усё навокал і ўнутры зазіхаціць
Колькі фарбаў і падзей
Далучайся і да нас хутчэй
КАМЕНТАВАЦЬ